Гэнрык Марконі

польскі архітэктар італьянскага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia

Гэнрык Марконі
Remove ads

Гэ́нрык (Энры́ка) Марко́ні (па-польску: Henryk Marconi, па-італьянску: Enrico Marconi; 7 студзеня 1792, Рым — 21 лютага 1863, Варшава) — польскі архітэктар італьянскага паходжаньня, адзін з найвыбітнейшых і пладавітых польскіх архітэктараў першае паловы XIX стагодзьдзя.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Thumb
Палац Паца ў Даўспудзе (XIX ст.)
Remove ads

Жыцьцяпіс

Thumb
Рысунак статуі, што сымбалізуе тэрыю архітэктуры, са сшытку нататак зь лекцыяў Гэнрыка Марконі
Thumb
Надмагільле Гэнрыка Марконі на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве

Пачатковую адукацыю атрымаў пад началам бацькі Леандра (1763—1837), пасьля ў 1806—1810 навучаўся ва ўнівэрсытэце і адначасна ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Балёньні. Ад 1811 року навучаўся рысунку ў сярэдняй школе ў Луга. У Польшчу быў запрошаны ў 1822 генэралам Людвікам Міхалам Пацам дзеля завяршэньня палацу ў Даўспудзе. Ад 1827 займаў пасаду ў Аддзеле прамысловасьці і гандлю Урадавай камісіі ўнутраных, духоўных справаў і публічнай асьветы, а ў 1851—1858 быў прафэсарам у Школе прыгожых мастацтваў у Варшаве.

Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве, асобна ад жонкі, дачкі і сыноў Гэнрыка, Яна і Ўладыслава, якія пахаваныя на эвангельска-рэфармацкіх могілках.

Remove ads

Сям’я

Меў брата Фэрантэ.

Ажаніўся з дачкой садоўніка Пацаў Маргарытай з шатляндзкага роду Хэйтанаў (1807—1884). Жонка была кальвіністкай, некаторыя дзеці выгадаваныя ў кальвінізьме, іншыя ў каталіцтве. Дзеці: Карл Антоні (1826—1864, жывапісец), Элеанора Кольбэрг (1832—1882), Леандра (1834—1919, архітэктар), Гэнрык (1842—1920, інжынэр-тэхноляг), Ян (1845—1921), Уладыслаў (1848—1915, архітэктар).

Найістотнейшыя працы

Нэарэнэсансныя

Thumb
Гатэль «Эўрапейскі» (Варшава, 1855). Адбудаваны ў 1949—51
Thumb
Санаторый Марконі ў Буську-Здруі (1835)
  • шпіталь сьв. Лазара (Варшава, каля 1840, зьнішчаны 1939—44)
  • касьцёл сьв. Карла Барамэа (Варшава, 1841—43)
  • вакзал Варшаўска-венскай чыгункі (Варшава, 1844—45, зруйнаваны 1925—30)
  • палац Андрэя Замойскага (Варшава, 1846, зьнішчаны 1939—44, адбудаваны 1948—50)
  • гатэль «Эўрапейскі» (Варшава, 1855, зьнішчаны 1944, адбудаваны 1949—51)
  • гмах Крэдытнага земскага таварыства (Варшава, 1856, зьнішчаны ў 1944, адбудаваны ў 1950 і 1962—71)
  • палац Браніцкіх (Варшава, 1853—56, зьнішчаны ў 1944, адбудаваны ў 1946—49)
  • палац Карскіх (Улостаў, 1854—1860)
  • касьцёл сьв. Ганны (Варшава, 1857—70)
  • касьцёл усіх сьвятых (Варшава, 1859—63)
  • Радамская ратуша

Клясыцысцкія

  • палац Паца ў Варшаве, перабудаваны і разбудаваны з даўняга барокавага палацу Радзівілаў, 1824—28, зьнішчаны ў 1944, адбудаваны ў 1947—51)
  • дарыцкая сьвятыня палацава-паркавага ансамблю ў Натоліне (Варшава, 1834)
  • санаторый Марконі ў Буську-Здруі (1835)
  • палац Велапольскіх у Хробжы (1857—1860)
  • Блоньская ратуша (1842)
  • вадазбор у Саскім агародзе (Варшава, 1852)
  • разбудова палацу ў Яблоньне (183]—1843)
  • пошта ў Аўгустове (1828)
  • Аўгустоўская ратуша (1835—1836, зьнішчаны ў 1939—1944)
  • шпіталь сьв. Тройцы ў Калішы (1840—1841)
  • Колская ратуша
  • перабудова палацу Касакоўскіх (Варшава)
  • вакзал Варшаўска-венскай чыгункі Сасновец-Галоўны
  • староства Станіславаўскага павету ў Мінску Мазавецкім (1847—1853)
  • касьцёл сьв. Мікалая Біскупа (Ломна Мазавецкага ваяводзтва)
  • шпіталь Усіх Сьвятых (Велюнь)

Нэагатычныя

  • палац Паца ў Даўспудзе (1820—22, разабраны ў 1867)
  • мураваная стайня гончых жарабцоў (Янаў-Падляскі, 1841)
  • касьцёл у Ражанцы (Шчучынскі раён, 1827)
  • палац у Канапніцы (Велюнскі павет Лодзкага ваяводзтва)
  • грабніца Станіслава Косткі Патоцкага і ягонай жонкі Аляксандры (Вілянаў, 1836)
  • праект палацу ў Збуйне (1833)
  • Цеханаўская ратуша (1844)
Thumb
Ратуша ў Цеханаве
  • касьцёл апекі Божай Маці (Асянціны, 1845—1855)

Лісты

  • O porządkach architektonicznych, Warszawa 1828, wyd. 2 1837
  • Saggio sugli ordini di architettura, Warszawa 1831
  • Zbiór projektów architektonicznych, Warszawa, 1838-42

Дадатковыя зьвесткі

  • Імем архітэктара названы варшаўскі тэатар, заснаваны ў 2009 таварыствам «Italiani In Polonia» («Італьянцы ў Польшчы»). Тэатар месьціцца ў скляпеньнях запраектаванага Гэнрыкам Касьцёлу ўсіх сьвятых.

Літаратура

  • Aldona Bartczakowa. Pałac Paca. — Warszawa: 1973.
  • Tadeusz S. Jaroszewski. O siedzibach neogotyckich w Polsce. — Warszawa: 1981. — ISBN 83-01-01758-9
  • Tadeusz S. Jaroszewski. Henryk Marconi i neogotyk (uwagi) // «Rocznik Białostocki». — 1976 Т. 13. — С. 451—471.
  • Katalog rysunków architektonicznych Henryka i Leandra Marconich w Archiwum Głównym Akt Dawnych / oprac. Tadeusz S. Jaroszewski, Andrzej Rottermund. — Warszawa: Biblioteka Muzealnictwa i Ochrony Zabytków, 1977. — Т. 11. — (seria A).
  • Stanisław Łoza. Architekci i budowniczowie w Polsce. — Warszawa: 1954.
  • Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk: 1974 Т. XIX/1. — С. 599—600.
  • The Dictionary of Art / ed. Jane Turner Т. 20. — ISBN 1-884446-00-0
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Гэнрык Марконісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads