Генры Русота

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генры Русота
Remove ads

Ге́нры Алякса́ндар[1] Русо́та (па-ангельску: Henry A. Russotto або Russotta), Хаім Нясьвіскі, Генры Нясьвіскі (па-ангельску: Henry Niswizski[2]; 28 сакавіка 1869, Ружаны Гарадзенскай губэрні Расейскае імпэрыі14 лютага 1925, Нью-Ёрк, ЗША) — жыдоўскі дырыгент, кампазытар.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 28 сакавіка 1869 (паводле іншых зьвестак — у 1871[3]) у мястэчку Ружаны Гарадзенскай губэрні Расейскае імпэрыі (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці).

Бацька, Аляксандар-Эліэзэр Нясьвіскі (вядомы таксама як Зісл Ружанер), мясцовы хазан, аўтар музыкі да малітвы «Га-мітпалель». Ажаніўся з Фэйгай Зольцман пасьля сьмерці ягонай першай жонкі, зь якой меў уласных дзяцей. Для Фэйгі Зольцман шлюб з Аляксандрам-Эліэзэрам таксама быў другім. Першы муж, Ешыва Бахер, зь якім яны мелі дачку Ганну, быў адлучаны ад царквы праз жаданьне вывучаць клясычныя мовы[4].

Хаім Нясьвіскі пачаў кар’еру рэгентам хору сынагогі «Тэгарат га-кадэш» у Вільні. Ажаніўшыся з выпускніцай Віленскай кансэрваторыі Люізай Русота, узяў прозьвішча жонкі. У 1891 пераехалі ў ЗША, дзе Хаім неўзабаве зрабіўся вядучым аранжыроўнікам ды папулярызатарам жыдоўскай музыкі. З 1896 — дырыгент і кампазытар у нью-ёркскім тэатры «Лібэрці».

У 1899 скончыў кар’еру музыкі і заняўся асьветніцкай дзейнасьцю, заснаваў нотнае выдавецтва.

У 19081917 — кантар сынагогі «Ізраэль» у нью-ёркскім раёне Паркўэй. З моманту заснаваньня Амэрыканскай асацыяцыі кантараў — кіраўнік яе хору.

Быў адным з заснавальнікаў нью-ёркскага таварыства аматараў расейскай опэры пры тэатры «Талія».

Генры Русота сканаў у Нью-Ёрку 14 лютага 1925.

Remove ads

Творчасьць

Першай буйной працай Хаіма Русота была аранжыроўка музыкі Аўрама Гальдфадэна да спэктаклю «Ахашвэраш», а найбольш вядомы аўтарскі твор — музыка да спэктаклю «Шашана» (ружа) паводле п’есы Нахума-Мэіра Шайкевіча ў нью-ёркскім тэатры «Лібэрці».

Запісаў амаль 2 тысячы аранжыровак і арыгінальных мэлёдыяў, выдадзеных дзясяткамі тысячаў асобнікаў.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads