Георгі Недзьведзь

беларускі навуковец-нэўроляг From Wikipedia, the free encyclopedia

Георгі Недзьведзь
Remove ads

Георгі Канстанцінавіч Не́дзьведзь (1938, Пінск, цяпер Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 2019, Менск, Беларусь) — беларускі навуковец-нэўроляг.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Дасьледнік інфэкцыйна-алергічных, міелінаразбуральных і хрыбетнікавых хваробаў нэрвовай сыстэмы. Доктар мэдычных навук (1991) і прафэсар (1997). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1995)[1]. Выдатнік аховы здароўя Беларусі (1986) і нэўроляг найвышэйшай кваліфікацыі. Укараняльнік апрамяненьня гель-нэонавым лазэрам і гіпэрбарычнай аксігенацыі для лекаваньня хрыбетнікавых хваробаў нэрвовай сыстэмы. Старэйшы брат патолягаанатама Міхаіла Недзьведзя, які таксама быў выдатнікам аховы здароўя Беларусі[2].

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’i службоўца. У 1945—1952 гадох вучыўся ў сярэдняй школе № 3 Пінска. У 1955 годзе скончыў Пінскую мэдычную вучэльню (Берасьцейская вобласьць)[3]. У 1961 годзе скончыў Менскі мэдычны інстытут[2] і 1 жніўня 1961 году працаўладкаваўся загаднікам Бродніцкага сельскага мэдычнага ўчастка Янаўскага раёну. 1 жніўня 1962 году пачаў працаваць нэўрапатолягам Янаўскай цэнтральнай раённай лякарні. 1 верасьня 1964 году паступіў ардынатуру ў галіне нэўралёгіі ў Беларускім інстытуце ўдасканальваньня лекараў, якую скончыў 31 жніўня 1966 году. Ад 1 верасьня 1966-га да канца году працаваў нэўрапатолягам у Менскай абласной клінічнай лякарні[3].

У студзені 1967 году ўладкаваўся малодшым навуковым супрацоўнікам у Беларускі навукова-дасьледчы інстытут нэўралёгіі, нэўрахірургіі і фізыятэрапіі[2]. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Структура і функцыя мітахондрыяў галаўнога мозга пры досьледным алергічным энцэфаляміеліце». У 1974 годзе стаў старэйшым навуковым супрацоўнікам. У 1977 годзе заняў пасаду кіраўніка нэўралягічнага аддзяленьня. Упершыню прапанаваў для лекаваньня хрыбетнікавых хваробаў нэрвовай сыстэмы апрамяненьне гель-нэонавым лазэрам, гіпэрбарычную аксігенацыю і мадыфікаваныя тракцыйныя прылады. У 1991 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Некаторыя пытаньні этыялёгіі, патагенэзу і лячэньня нэўралагічных праяваў паясьнічнага астэахандрозу». У 1995 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі за шэраг навуковых працаў на тэму «Патагенэз, клініка і дыягностыка нэўралягічных праяваў астэахандрозу хрыбетніка»[3].

У 1997 годзе стаў кіраўніком нэўралягічнага аддзелу Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру нэўралёгіі і нэўрахірургіі (РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі). Напісаў навуковыя працы пра генэтычныя, біяхімічныя і імуналягічныя асаблівасьці паходжаньня і разьвіцьця інфэкцыйна-алергічных, міелінаразбуральных і хрыбетнікавых хваробаў нэрвовай сыстэмы[2].

У 2001 годзе стаў кіраўніком Рэспубліканскага цэнтру расьсеянага склерозу. У 2003—2006 гадох быў старшынёй Рэспубліканскага навуковага таварыства нэўролягаў. У 2004 годзе выдаў манаграфію «Лазэрная гематэрапія ў лячэньні захворваньняў пэрыферычнай нэрвовай сыстэмы». У 2005 годзе стаў галоўным навуковым супрацоўнікам РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі. Да 2018 году выдаў каля 400 навуковых працаў і стварыў 23 запатэнтаваныя вынаходніцтвы, а таксама зрабіў 31 рацыяналізатарскую прапанову[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads