Геральд Асьвяцінскі
беларускі тэатральны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ге́ральд Балясла́вавіч Асьвяці́нскі (1932, Ялізава, Асіпавіцкі раён, цяпер Магілёўская вобласьць, Беларусь — 2006) — беларускі тэатральны дзяяч. Заслужаны дзяяч культуры Беларусі (1968). 4-ы і 6-ы кіраўнік Беларускага дзяржаўнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску (1965—1994 і 2001—2006).
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і ўладкаваўся ў Маладэчанскі абласны камітэт Камуністычнага саюзу моладзі. Пазьней перайшоў на працу ў Глыбоцкі раённы камітэт камсамолу. Стаў начальнікам аддзелу культурна-асьветных установаў і мастацтва Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту. У 1963 годзе заняў пасаду начальніка Гарадзенскай абласной управы культуры. У 1965 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве (Расейская СФСР). У 1965—1994 гадох займаў пасаду кіраўніка Беларускага дзяржаўнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску. У 1994—2001 гадох узначальваў Беларускі тэатар «Лялька» тамсама ў Віцебску. У 2001—2006 гадох зноў кіраваў Коласаўскім тэатрам[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads