Ялізава
працоўны пасёлак у Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ялі́зава[2] — мястэчка[a] ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Уваходзіць у склад Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2459 чалавек[1]. Знаходзіцца за 28 км на паўночны ўсход ад Асіпавічаў, за 106 км паўднёвы захад ад Магілёва, на шашы Р67. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Асіпавічы.
Remove ads
Назва
Тапонім Ялізава ўтварыўся ад імя зямянкі Лізаветы Вялікапольскай.
Гісторыя
У XIX стагодзьдзі ў Ялізаве збудавалі палац і заснавалі маёнтак. У 1900 годзе сфармавалася вёска. У 1901—1916 гадох ува ўрочышчы Ялізаве працаваў лесапільны завод, які вырабляў дошкі з хвойных і паркет зь цьвёрдых лісьцевых пародаў. У 1910 годзе завод меў 2 паравыя машыны, працавалі 52 чал. Частка дошак ішла на Ялізаўскую гуту, збудаваны ў 1912 годзе. У пачатку ХХ стагодзьдзя Ялізава ўваходзіла ў склад Сьвіслацкай воласьці Бабруйскага павету, у вёсцы было 9 двароў, працавала школа. На 1917 год у Ялізаве было 50 двароў.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ялізава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Ялізава вярнулі БССР, у Сьвіслацкі, з 1931 году ў Асіпавіцкі раён. Па пабудове ў 1931 годзе чыгункі Магілёў — Асіпавічы за 1 км ад вёскі пачала працаваць станцыя Сьвіслач (з 1955 году Ялізава). 27 верасьня 1938 году Ялізава атрымала афіцыйны статус працоўнага пасёлку.
У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 году Ялізава знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 1944 году мястэчка ўваходзіла ў склад Бабруйскай, з 1954 году Магілёўскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Бабруйскім, з 6 студзеня 1965 году ў Асіпавіцкім раёне.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 200 чал.[3]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 56 чал.; 1914 год — 247 чал.; 1939 год — 4502 чал.; 1970 год — 3,2 тыс. чал.[3]; 1989 год — 3438 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 3,3 тыс. чал.[4]; 2006 год — 2900 чал.; 2009 год — 2672 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 2491 чал.[6]; 2017 год — 2484 чал.[7]; 2018 год — 2459 чал.[1]
Інфраструктура
У Ялізаве працуюць сярэдняя школа, лякарня, 2 бібліятэкі, дом культуры.
Эканоміка
Шклозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
У Ялізаве знаходзіцца гарадзішча жалезнага веку і эпохі Русі.
Асобы
- Геральд Асьвяцінскі (1932—2006) — беларускі тэатральны дзяяч
- Уладзімер Зіноўскі (нар. 1955) — старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь (з 1998 году)
- Людміла Хейдарава (нар. 1952) — беларуская пісьменьніца
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads