Геранім Хадкевіч (сын Аляксандра)
(пам. 1561) староста жамойцкі, кашталян віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Геранім Хадкевіч (к. 1500 — 1561) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1542—1544), кашталян троцкі (1544—1549), адначасна староста генэральны жамойцкі (з 1545) і кашталян віленскі (з 1559)[3]. Заснавальнік сярэдняй (быхаўскай) лініі роду Хадкевічаў.
Трымаў Ашмянскае (1538—1541), Радуньскае (1542—1545), Цельшаўскае (1546—1554), Вількійскае (1536 або 1550—1561) і Шклоўскае (1550—1554) староствы. Граф на Шклове і Быхаве.
Remove ads
Біяграфія
Сын Аляксандра Хадкевіча, ваяводы наваградзкага, і Васілісы з Галоўчынскіх. Меў братоў Рыгора і Юрыя.
У 1555 ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста выправіўся з дыпляматычнай місіяй да Папы Рымскага Паўла IV і імпэратара Фэрдынанда, які дараваў яму і нашчадкам тытул графа Сьвятой Рымскай імпэрыі. Умацаваў становішча роду ў найвышэйшых дзяржаўных колах[4].
Сьпярша вызнаваў праваслаўе, каля 1530 перайшоў у каталіцтва, а ў 1555 пад уплывам Рэфармацыі — у кальвінізм.
Ажаніўся з Ганнай Шэмет. У шлюбе меў сына Яна і дачок Крыстыну, Барбару, Альжбету, Соф’ю, Ганну, Канстанцыю.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads