Рыгор Хадкевіч
(1513—1572) гетман вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Хадкевіч (каля 1513 — 12 лістапада 1572 або 19 лістапада 1573) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы вялікі літоўскі (1544—1559), ваявода віцебскі (1554—1555) і кіеўскі (1555—1559), кашталян троцкі (1559—1664) і віленскі (з 1564), адначасна гетман польны (1561—1566) і вялікі літоўскі (з 1566). Заснавальнік старэйшай галіны роду Хадкевічаў.
Быў старостам ковенскім, магілёўскім, гарадзенскім і тыкоцінскім.
Remove ads
Біяграфія

З шляхецкага роду Хадкевічаў гербу Касьцеша, сын Аляксандра, ваяводы наваградзкага, і Васілісы з Галоўчынскіх. Меў братоў Гераніма і Юрыя.
У 1544—1559 гадох быў падкаморыям вялікім літоўскі, у 1554—1555 гадох — ваяводам віцебскім, у 1555—1559 гадох — ваяводам кіеўскім, у 1559—1664 гадох — кашталянам троцкім, у 1561—1566 гадох — гетманам польным літоўскім, з 1564 году — кашталянам віленскім і з 1566 году — гетман вялікі літоўскі. Як прыхільнік самастойнасьці Вялікага Княства, у знак пратэсту супраць Люблінскай уніі (1569 год) адмовіўся ад дзяржаўнай дзейнасьці[8]. Быў супраціўнікам Радзівілаў[8].
Браў удзел у Інфлянцкай вайне. У бітве на Уле (1564 год) камандаваў коньніцай, якая першай ударыла ў ворага, а потым перасьледаваў рэшткі супраціўніка ў дарозе на Полацак.
У 1568 годзе заснаваў друкарню пры праваслаўным манастыры ў мястэчку Заблудаве Гарадзенскага павету (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасьць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётар Мсьціславец, уцекачы ад перасьледу з Маскоўскай дзяржавы. У Заблудове яны надрукавалі «Эвангельле вучыцельнае» — зборнік гутарак і павучаньняў з тлумачэньнем эвангельскіх тэкстаў (захавалася 44 асобнікі), які ўпрыгожылі гербам Рыгора Хадкевіча на абароце тытульнага ліста. Ужо безь Пятра Мсьціслаўца, які выехаў у Вільню, Іван Фёдараў надрукаваў у Заблудаве «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Рыгора Хадкевіча ў 1570 годзе адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукаваньня.
Дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Спачыў у катакомбах Дабравешчанскай царквы ў Супрасьлі.
У шлюбе з Кацярынай Вішнявецкай меў сыноў Андрэя і Аляксандра (іх настаўнікам быў вядомы ў той час паэт Ян Мыліюс), а таксама дачок Аляксандру і Ганну.
Папярэднік Мікалай Радзівіл «Руды» |
Гетман вялікі літоўскі 1566—1572 |
Наступнік Мікалай Радзівіл «Руды» |
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads