Герб Жыровічаў
герб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб Жыро́вічаў — герб мястэчка Жыровічы Слонімскага раёну. Герб зацьверджаны Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 373.
Гісторыя
Жыровічы атрымалі ў 1652 годзе Магдэбурскае права ад караля і вялікага князя Яна Казімера. Неўзабаве яны сталі буйным гандлёвым цэнтрам, які карыстаўся ўласным гербам: «у блакітным полі выява двух мужчынскіх постацей — правая стаіць на каленях, левая трымае ў працягнутых руках кнігу»[1]
Верагодна, што на гербе намаляваны Ян Мялешка і Сьв. Язафат Кунцэвіч. Шляхціц Рыгор Трызна, маршалак слонімскі, пазнаёміў ігумена Быценскага манастыра Язафата Кунцэвіча з сваім праваслаўным суседам Янам Мялешкам, смаленскім кашталянам. Пад уплывам ераманаха Язафата Ян Мялешка прыняў Унію і падараваў манахам Жыровічы, дзе была царква з цудатворнай іконай Багародзіцы. Шляхціц Ян Мялешка разам з жонкай Ганнай з Фурсаў збудавалі ў Жыровічах кляштар і 29 кастрычніка 1613 годзе ўрачыста ўвялі туды Язафата Кунцэвіча зь яго манахамі. Язафат Кунцэвіч стаў першым ігуменам Жыровіцкага манастыра.
Remove ads
Апісаньне
Сучасны герб Жыровічаў уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога намаляваны дзьве мужчынскія фігуры: правая ў белым адзеньні, укленчаная, левая (Язафат Кунцэвіч[2]) у чорным адзеньні зь німбам над галавой, якая трымае ў працягнутых руках кнігу. У ніжняй частцы герба намаляваны залаты меч.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads