Герб Зымбабвэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб Зымбабвэ прыняты 21 верасьня 1981 году. Гэта было зроблена праз год і пяць месяцаў пасьля прыняцьця нацыянальнага сьцяга.
Remove ads
Апісаньне
На гербе — дзьве лясныя антылопы, якія стаяць на вяршыні землянога кургана, які складаецца са сьцеблаў пшаніцы, бавоўны, і парасткаў кукурузы. Унізе таксама разьмяшчаецца надпіс з Зымбабвійскім нацыянальным дэвізам «Адзінства, Свабода, Праца» (анг. Unity, Freedom, Work).
Акрамя таго, на гербе ёсьць шчыт зялёнага колеру, з 14 хвалямі ў верхняй частцы. Хвалі чаргуюцца з белымі і сінімі лініямі. У цэнтры шчыта намаляваныя старажытныя руіны — Вялікі Зымбабвэ. За шчытом разьмяшчаюцца сельскагаспадарчая матыкі (зь левага боку) і АК-47 (справа), якіх зьвязаныя паміж сабой скручанымі палоскамі зялёнага і залатога шоўку. Уверсе намаляваныя чырвоная зорка і Вялікая Птушка Зымбабвэ, якая таксама намаляваная на нацыянальным сьцягу.
Remove ads
Глядзіце таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads