Герб Смаргоні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб Смаргоні — герб гораду Смаргонь Смаргонскага раёна. Герб і сьцяг зацьверджаны Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сьнежня 2004 г. № 590.
Апісаньне
Герб уяўляе сабой гішпанскі шчыт, у срэбраным полі якога на чырвоных кратах намаляваны чорны мядзьведзь, які стаіць на задніх лапах і трымае ў пярэдніх лапах герб Радзівілаў — на блакітным полі знаходзяцца тры чорныя паляўнічыя ражкі, злучаныя ў цэнтры муштукамі.
За аснову гербавага сюжэту ўзяты гістарычны факт існаваньня ў Смаргоні школы дрэсіроўкі мядзьведзяў, так званай «Смаргонскай акадэміі», заснаванай у XVII стагодзьдзі Радзівіламі[1][2].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads