Герб Чэрыкава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Чэрыкава
Remove ads

Герб Чэрыкава — геральдычны сымбаль Чэрыкава, нададзены месту разам з Магдэбурскім правам каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам у 1641 годзе: «у блакітным полі срэбны мур з трыма вежамі; у цэнтральнай — брама з збройным рыцарам зь дзідай у руцэ»[1].

Хуткія факты Апісаньне, Зацьверджаны ...

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 24 жніўня 2006 году[2], адначасна зрабіўся гербам Чэрыкаўскага раёну. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №92.

Афіцыйнае апісаньне:

У блакітным полі барокавай тарчы на зялёным ускрайку срэбная фартэцыя з трыма вежамі, сярэдняя зь якіх вышэйшая за бакавыя; у цэнтры сярэдняй вежы — чырвоная брама са срэбным рыцарам, узброеным дзідай у правай руцэ.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
В голубом поле барочного щита на зеленой оконечности серебряная крепость с тремя башнями, средняя из которых выше боковых. В центре средней башни — красные ворота с серебряным рыцарем, вооруженным копьем в правой руке.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads