Герман Кірылаў

беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ге́рман Іларыёнавіч Кіры́лаў (15 сьнежня 1937, Шаркоўшчына — 6 лютага 2025, Полацак) — беларускі пісьменьнік. Ляўрэат прэміі імя А. Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру за кнігу «Прысягнулі Беларусі» («Гарт») (1997). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1991).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Закончыў Шаркоўшчынскую сярэднюю школу (1954), аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэта Белдзяржунівэрсытэту. Працаваў у шаркоўшчынскай раённай газэце, 2-м, 1-м сакратаром Шаркоўшчынскага райкама камсамола, намесьнікам рэдактара міёрскай раённай газэты «Сьцяг працы». 3 1965 г. прызначаны намесьнікам рэдактара полацкай газэты «Сьцяг камунізму». 3 1976 г. па 1995 г. працаваў уласным карэспандэнтам абласной газэты «Віцебскі рабочы» ў Полацку. 3 1995 г. па 1999 г. карэспандэнт шматтыражнай газэты «Трудовая смена» Полацкага вытворчага аб’яднаньня «Шкловалакно».

Remove ads

Творчасьць

У 1975 г. у часопісе «Беларусь» пабачыла сьвет апавяданьне «Татава пілотка», у тым жа годзе ў часопісе «Маладосць» — апавяданьне «Адажыа», у 1981 г. (у скарачэньні) аповесьць «Сонца тваіх вачэй». У 1983 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніжка апавяданьняў «Падлётак». Большасьць зь іх — пра вайну. У 1989 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў раман «Пах жыта» (кніга 1-я). У часопісе «Полымя» за 2000 г. надрукавана аповесьць «Піраміда».

Remove ads

Літаратура

  • Кірылаў Герман // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 43—44.
  • Кірылаў Герман Іларыёнавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шаркаўшчынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 509 с. ISBN 985-6302-63-3. — С. 436—437.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads