Прэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)

беларуская літаратурная ўзнагарода From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прэмія імя Алеся Адамовіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру. Заснаваная ў 1995 годзе[1] і ўручаецца за найлепшую публіцыстычную кнігу году.

Напачатку ўручалася 3 верасьня — у дзень народзінаў культавага беларускага пісьменьніка, пазьней — у дзень ягонае сьмерці 26 студзеня.

Мае выгляд мэдаля, дыплёму і грашовай сумы. З 1996 ляўрэатамі прэміі сталі Сяргей Пятроўскі, Рыгор Барадулін, Віталь Тарас, Аляксандар Ступнікаў, Людміла Хейдарава, Ігар Гермянчук, Барыс Хамайда, Герман Кірылаў, Жанна Літвіна, Сяргей Дубавец, Міхась Скобла, Сяргей Шупа[2].

Remove ads

Сьпіс ляўрэатаў

  • 1995 — Павал Шарамет (ТВ), Анатоль Казловіч, Віталь Цыганкоў, Валянцін Жданко (газэтная публіцыстыка), Самсон Палякоў і рэжысэр Алай (кіно)[1]
  • 1996 — Віталь Тарас[3], Людміла Хейдарава (за прынцыповасьць і майстэрства ў асьвятленьні сучасных праблем культуры Беларусі)
  • 1998 — Сяргей Дубавец «перадача Вострая Брама»
  • 2000 — Міхась Скобла
  • 2001 — Валянцін Акудовіч
  • 2002 — Ганна Соўсь за цыкль рэпартажаў з урочышча Курапаты ў часе будаўніцтва там кальцавой дарогі.
  • 2004 — Генадзь Бураўкін За кнігу паэзіі «Жураўліная пара», складаньне кнігі ўспамінаў «Наш Быкаў» і сэрыю публіцыстычных артыкулаў, надрукаваных у газэце «Салідарнасьць»[4]
  • 2006 — Сяргей Навумчык «Сем гадоў Адраджэньня»[5]
  • 2007 — Павал Севярынец «Лісты з лесу»[6]
  • 2010 — Сяргей Шапран «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцьця ў дакумэнтах, публікацыях, успамінах, лістах»[7]
  • 2011 — Аляксандар Тамковіч кніга інтэрвію «Без палітыкі» і Мікалай Мельнікаў за вялікі велькі ўнёсак у зьберажэньне спадчыны Васіля Быкава[8]
  • 2012 — Валер Булгакаў за кнігу «Беларусь 1994—2004 гг.: разбудова дзяржавы і пераслед нацыі» і Аляксандар Фядута за кнігу «Амэрыканскія вершы», напісаную падчас знаходжаньня ў СІЗА КДБ.
  • 2013 — Алесь Бяляцкі за кнігу «Асвечаныя беларушчынай»
  • 2014 — Уладзімер Някляеў за кнігу «Знакі прыпынку»
  • 2016 — Уладзімер Арлоў за кнігу «Імёны Свабоды»[9]
  • 2017 — Аляксандар Лукашук за стварэньне кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды», а таксама за выданьне кніг «Прыгоды АРА ў Беларусі» і «Сьлед матылька. Освальд у Менску»[10].
  • 2018:
    • Вячаслаў Ракіцкі за цыкл дакумэнтальных фільмаў «Сьведкі», прысьвечаных найноўшай беларускай гісторыі.
    • Наста Захарэвіч за сыстэмнае асьвятленьне і аналітыку праблем, зьвязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй.
  • 2019 — Ірына Раманава за кнігу «Улада і грамадзтва: БССР у 1929—1939 гады», унікальныя дакумэнты якой раскрываюць схаваныя і засакрэчаныя бакі тагачаснага савецкага жыцьця.
  • 2021[11]:
    • газэта «Новы час» і яе рэдактарка Аксана Колб і ўвесь калектыў газэты.
    • «(Не)рассталяныя» — кніга, прысьвечаная расстраляным пісьменьнікам 30-х гадоў ХХ ст.
    • Дзьмітрыя Строцава, паэтычны дзёньнік «Беларусь перакуленая».
    • Вольга Шпарага, кніга «У революции женское лицо. Случай Беларуси».
Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads