Геэрт Вільдэрс

нідэрляндзкі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Геэрт Вільдэрс
Remove ads

Геэрт Вільдэрс (па-нідэрляндзку: Geert Wilders; нар. 6 верасьня 1963, Вэнлё) — нідэрляндзкі палітык. Ёсьць дэпутатам парлямэнту Нідэрляндаў з 1998 году, першапачаткова ў якасьці прадстаўніка Народнай партыі за волю і дэмакратыю, а з 2006 Партыі свабоды, заснавальнікам і кіраўніком якой ён стаў. Шырокую вядомасьць набыў дзякуючы сваёй цьвёрдай антыісламскай рыторыцы. Напрыклад, ён заявіў аб тым, што «выгнаў бы прарока Мухамада з краіны, каб ён жыў у наш час»[9].

Хуткія факты дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нідэрляндаў[d], municipal councillor of Utrecht[d] ...
Remove ads

Палітычная кар’ера

У верасьні 2004 году Вільдэрс пакінуў шэрагі лібэральнай Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю, сябрам якой ён быў з 1989 году і заснаваў уласную партыю — Партыю свабоды. Прычынай выхаду паслужыла нязгода Вільдэрса з пазыцыяй партыі па пытаньні аб пачатку перамоваў з Турэччынай аб уступленьні яе ў Эўразьвяз, а таксама мноства іншых пытаньняў.

Палітычныя погляды

Вільдэрс вядомы сваёй рэзкай крытыкай ісламу і прапановай забараніць іміграцыю мусульман у Нідэрлянды. Па шматлікіх пытаньнях яго погляды супадаюць з поглядамі іншага вядомага нідэрляндзкага палітыка Піма Фартайна. Вільдэрс зьняў дакумэнтальны кароткамэтражны фільм «Фітна», які выклікаў шырокі міжнародны рэзананс.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads