Лімбург (Нідэрлянды)

нідэрляндзкая правінцыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Лімбург (Нідэрлянды)
Remove ads

Лі́мбург (па-нідэрляндзку: Limburg) — самая паўднёвая з 12 правінцыяў Нідэрляндаў. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе краіны і мяжуе з Гельдэрляндам на поўначы, Нямеччынай на ўсходзе, Бэльгіяй на поўдні і захадзе, ды з Паўночным Брабантам на захадзе. Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі зьяўляецца места Маастрыхт.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча тэрыторыі — 2 209,22 км² (11-е месца). У правінцыі месьціцца найвышэйшы пункт краіны — гара Вальсэрбэрг (322 м), якая знаходзіцца на нідэрляндзка-бэльгійска-нямецкім памежжы. Увогуле ляндшафт поўдня правінцыі значна адрозьніваецца ад астатняй тэрыторыі краіны, бо тут шмат пагоркаў і ўзвышшаў. Найвялікшая рака — Маас, якая працякае па тэрыторыі ўсёй правінцыі з поўдня на поўнач. Мясцовы нізінны ляндшафт у значнае ступені сфармаваны наносамі гэтае ракі.

На 2017 год найбуйнейшымі камунамі правінцыі зьяўляюцца: Маастрыхт (121 773 жыхары), Вэнлё (101 155 жыхароў), Сытард-Гелеэн (92 758 жыхароў), і Гээрлен (86 766 жыхароў).

Remove ads

Клімат

Клімат Лімбургу, як і астатніх правінцыяў Нідэрляндаў, належыць да лагоднага марскога тыпу з рэгулярнымі залівамі на працягу ўсяго году. Аднак праз тое, што правінцыя ня мае вялікіх вадаёмаў і адносна значна аддалёная ад мора, надвор’е часам мае кантынэнтальныя рысы: ледзь цяплейшае за іншыя рэгіёны краіны лета і ледзь халаднейшая зіма. Прыкметна тое, што вясна прыходзіць у Лімбург раней за паўночныя правінцыі Нідэрляндаў.

Remove ads

Мовы

Правінцыя мае сваю мову — лімбурскую (па-нідэрляндзку: Limburgs), якая з 1997 году зьяўляецца афіцыйнай рэгіянальнай мовай Эўразьвязу, і таму атрымала права на ахову паводле Главы 2 Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў. Аднак лімбурская мова не прызнаная нідэрляндзкім, бэльгійскім і нямецкім урадамі на афіцыйным узроўні.

На гэтай мове размаўляе прыкладна 1,6 млн чалавек у бэльгійскім і нідэрляндзкім Лімбургу, а таксама ў Нямеччыне. Існуе шмат дыялектаў у лімбурскай мове, амаль кожная вёска ці мястэчка мае свае асаблівыя рысы.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads