Гжацкі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гжацкі раён (з 1968 году — Гагарынскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Гжацак.
Remove ads
Геаграфія
Мяжуе на поўначы з Цьвярской вобласьцю, на паўночным захадзе з Сычоўскім раёнам, на захадзе з Навадугінскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Вяземскім раёнам, на поўдні з Цёмкінскім раёнам, на ўсходзе з Маскоўскай вобласцю. Плошча раёну — 2904 км².
На тэрыторыі раёну знаходзіцца крайні ўсходні пункт Смаленскай вобласьці (4 км на ўсход ад вёскі Запрудня). Большую частку раёну займаюць Гжацка-Рускае і Гжацка-Процьвінскае ўзвышшы. На захадзе разьмешчана Гжацка-Вазуская (Сычоўская) нізіна. У межах тэрыторыі знаходзіцца вялікая частка найбуйнейшага ў галіне Вазускага вадасховішча і Яўскае вадасховішча, якія ўваходзяць у склад Вазускай гідрасыстэмы.
Па тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Гжаць, Яўза, Алеля, Пятроўка. У межах раёну знаходзіцца частка верхняга цячэньня ракі Масква. Глебы ў раёне дзярнова-сярэдне-і моцнападзолістыя глебы на марэнах, па схілах — дзярнова-моцна- і сярэднепадзолістыя на лёсападобных суглінках, у нізінах — дзярнова-моцнападзолістыя з плямамі дзярнова-падзолістых глеевых. Лясы займаюць 42,2 % тэрыторыі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads