Гладкавічы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гла́дкавічы (па-ўкраінску: Гла́дковичі) — сяло ў Корасьценскім раёне Жытомірскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар Гладкавіцкай сельскай тэрытарыяльнай грамады. Колькасьць насельніцтва на 2021 г. станавіла 1 763 асобы.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У каралеўскім прывілеі ад 10 красавіка 1508 году[1] запісана:

Жикгимонт Божю милостю корол и великии княз_Бил нам чолом пан Сенько Полозовичъ и просил в нас именеи небожчика князя Василевых Дашковича тыхъ, которые после его спали были на зърадецъ нашых князеи Львовичовъ Глинских в Киевском повете на имя Гостомлян, а в Житомирскомъ повете на имя Ставка, а во Вруцкомъ повете на имя Глядковичъ, и тежъ двора в замку Вруцкомъ же зъ местцомъ князя Василева Дашковича. Ино мы, для его службы, тым его пожаловали...

Пакуль гэта найранейшая згадка пра Гладкавічы, але зь яе вынікае, што яшчэ да мяцежу Глінскіх імі валодаў Васіль Дашковіч Глінскі.

У люстрацыі Оўруцкага замку 1552 году[a] засьведчана, што ў сяле Гладкавічы, якое было выслугай князя Дзімітра Сенскага, налічвалася патугаў 11, дымоў 22, а платы зьбіралася — 2 капы і 10 грошаў, мёду 25 вёдраў; у тым жа сяле з пустаўшчыны на Фосьніцы з 3 дымоў (служба) — падачкі 15 грошаў, 2 вядры мёду; яшчэ былі пусткі на імя Злобіцкая, замочок, выслуга[2].

Згаданыя Глядкавічы і зямля Злобіцкая ў дароўнай грамаце ўнучкі пана Сямёна Хведаравіча Полаза (Палазовіча) Фенны свайму другому, пасьля Мельхіёра Насілоўскага, мужу пану Шчаснаму Харлінскаму, пісанай 6 сьнежня 1568 году[3]:

Я, Фенна Дмитровна Любецкая, жона пана Щасного Харлинского, дворенина и струкциса господара короля его милости, вызнаваю и явно чиню сим моим листомъ всим посполите и кожному з особна, кому того чтучи слышати нинешним и напотом будучимъ: што перво сего матка моя небожчица кнегиня Дмитровая Романовича Любецкая кнегиня Фенна Семеновна Полозовна небожчику брату моему а сыну своему князю Богушу Дмитровичу Любецкому зостала винна певную суму пенезеи две тысечи копъ грошеи личбы литовское, которую взявши до рукъ своих, на потребы свое властные обернула и в тои суме двохъ тисечах копахъ грошеи заставила сыну своему а брату моему именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хоиники, Остроглядовичи, Новоселки, Глядковичи, Хвостницу, Ставокъ, Сосновую, половицу Лопатина, Загайцы, Гостомлъ, Вытечов, Бышов, Бугаювъ, землю Злобицкую, три дворища в месте Киевскомъ а дворище, на которомъ былъ двор небожчика деда моего пана Семена Полоза, которые именя и дворища вышеи мененые въ тои суме его милости малжонкови моему заделати и нагородити а на часы пришлыи и потомныи его милост охотнеишимъ и прихилнеишимъ уделати... Писан в Луцку, лета Божего нароженя тисеча пятсот шестдесят осмого, месеца декабра, шостого дня

Карона Каралеўства Польскага

Згодна з падатковым рэестрам Кіеўскай зямлі (ваяводзтва) на 1581 год, пабор з Гладкавічаў пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага, складаў: з 4 дымоў асадных сялянаў па 15 грошаў, з 2 агароднікаў у залежнасьці ад акалічнасьцяў (тут ня ўказана), — па 4-6 грошаў, з аднаго каморніка — 2 грошы падатку[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гладкавічы апынуліся ў Расейскай імпэрыі

Найноўшы час

Remove ads

Заўвагі

  1. У. Б. Антановіч, укладальнік гэтага тому дакумэнтаў, датаваў яе 1545 годам. Але апісаньні іншых «украинных замков» — Мазырскага, Чарнобыльскага, Асьцёрскага, Віньніцкага, Чаркаскага — пазначаныя 1552 г. І для Оўруцкага гэты год цалкам прыймальны, бо Іосіф Халецкі тады заставаўся дзяржаўцам, а люстрацыя праведзена пры ім.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads