Глінкаўскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Глінкаўскі раён
Remove ads

Глінкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Глінка.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 1223,2 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Дарагабускім раёнам, на паўночным захадзе з Кардымаўскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Пачынкаўскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Ельнянскім раёнам.

Разьмяшчаецца ў заходняй частцы Ельнянскага і ўсходняй часткі Пачынкаўскага ўзвышшаў, абмежаваных з паўночнага захаду Верхнедняпроўскай нізінай. Па тэрыторыі раёну цячэ некалькі рэчак: Дняпро — на працягу 30 км, і ягоныя прытокі Устрам — 52 км, Воласьць — 40 км, Бароўка — 17 км, прыток СажаХмара.

Глебы ў раёне дзярнова-падзолістыя. Лясы займаюць 48,2% тэрыторыі.

Remove ads

Гісторыя

Раён быў утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі былых Смаленскага і Ельнянскага паветаў Смаленскай губэрні. У 1961 годзе быў расфармаваны і ўлучаны ў склад Ельнянскага раёну. Адноўлены ў 1980 годзе.

Дэмаграфія

Колькасьць насельніцтва — 6081 чалавек (2005). Усё насельніцтва жыве ў сельскіх умовах.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У раёне маецца 6 сельскіх паселішчаў:

  • Балтуцінскае сельскае паселішча
  • Белахолмскае сельскае паселішча
  • Берднікаўскае сельскае паселішча
  • Глінкаўскае сельскае паселішча
  • Дабромінскае сельскае паселішча
  • Рамаданаўскае сельскае паселішча

Транспарт

Аднакалейнай неэлектрафікаваная чыгуначная лінія СмаленскСухінічы.

Вонкавыя спасылкі

Глінкаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads