Пачынкаўскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пачынкаўскі раён
Remove ads

Пачынкаўскі раён, Пачынкоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Пачынак.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 2380,75 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы з Кардымаўскім, на паўночным захадзе са Смаленскім, на захадзе з Манастыршчынскім, на паўднёвым захадзе з Хаславіцкім, на поўдні з Шумяцкім, на паўднёвым усходзе з Рослаўскім, на ўсходзе зь Ельнянскім, на паўночным усходзе з Глінкаўскі раёнамі Смаленскай вобласьці.

Цэнтральная і ўсходняя частка раёну ляжыць на Смаленскім узвышшы, паўночная і паўднёвая ў Верхнедняпроўскай і Сожаўска-асьцёрскай нізінах адпаведна. Глебы ў раёне дзярнова-сярэднепадзолістыя і дзярнова-сільнападзолістыя, у нізінах — дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Лясы займаюць 16,1 % тэрыторыі.

Рэкі раёну: Дняпро, Хмара, Сож. Найбуйнейшае возера — Лагоўскае (11 га).

Remove ads

Гісторыя

Раён утвораны ў 1929 годзе з частак Смаленскага, Красьнянскага, Ельнянскага і Рослаўскага паветаў Смаленскай губэрні.

Дэмаграфія

Колькасьць насельніцтва на 2007 год — 35 600 чал., у тым ліку сельскага 22 636 чал.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У раёне маецца 1 мескае і 16 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча

  • Пачынкаўскае мескае паселішча

Сельскія паселішчы

  • Васькоўскае сельскае паселішча
  • Данькаўскае сельскае паселішча
  • Іванаўскае сельскае паселішча
  • Клімшчанскае сельскае паселішча
  • Княжынскае сельскае паселішча
  • Ласьнянскае сельскае паселішча
  • Ленінскае сельскае паселішча
  • Лысоўскае сельскае паселішча
  • Мурыгінскае сельскае паселішча
  • Перасьнянскае сельскае паселішча
  • Прудкоўскае сельскае паселішча
  • Стадалішчанскае сельскае паселішча
  • Стрыгінскае сельскае паселішча
  • Чырвоназнаменскае сельскае паселішча
  • Шаталаўскае сельскае паселішча
  • Шмакаўскае сельскае паселішча
Remove ads

Транспарт

Чыгуначная магістраль Рыга — Арол. Паралельна да яе аўтадарога А141 Арол — Віцебск.

Славутасьці

  • Хутар Загор’е — малая радзіма Аляксандра Твардоўскага.
  • Царква Ўвядзеньня Ўва Храм Прасьв. Багародзіцы ў в. Дакудава.
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Церашок.

Вонкавыя спасылкі

Пачынкаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads