Гнезнаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гне́знаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Гнезна.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны Мсьцібаўскі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёну Беластоцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Гарадзенскай) вобласьці БССР[1]. Цэнтар — вёска Мсьцібаў. У 1966 годзе ў склад Шылавіцкага сельсавету перададзеныя вёскі Агароднікі, Алекшыцы, Лесьнікі, Шусьцікі[2]. 28 ліпеня 1967 году сельсавет перайменаваны ў Гнезнаўскі, цэнтар перанесены ў вёску Гнезну (перададзеная з Субацкага сельсавету). 26 верасьня 2006 году ў склад сельсавету з Шылавіцкага сельсавету былі перададзеныя 7 населеных пунктаў — Агароднікі, Алекшыцы, Дзякі, Кукалкі, Лесьнікі, Талькаўцы, Шусьцікі[3].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1717 чалавек[4], зь іх 60,3 % — палякі, 31,1 % — беларусы, 5,1 % — расейцы[5].

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1974 году — 9[6]
  • 1 студзеня 1981 году — 8[7]
  • 1 студзеня 1986 году — 8[8]

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads