Субацкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Су́бацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Субачы.
Remove ads
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны Янышоўскі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёну Беластоцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Гарадзенскай) вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Янышы. 16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Гняздоўскі, цэнтар перанесены ў вёску Гняздо (Гнезна)[1]. 2 кастрычніка 1959 году да сельсавету далучаная частка скасаванага Мачулінскага сельсавету. 20 кастрычніка 1959 году сельсавет перайменаваны ў Субацкі, цэнтар перанесены ў вёску Субачы.[2]
28 ліпеня 1967 году вёска Гнезна перададзеная ў склад Мсьцібаўскага сельсавету (адначасова перайменаваны ў Гнезнаўскі сельсавет).
25 верасьня 2003 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Гоцевічы, Жынаўцы, Занцавічы, Зубаўшчына, Курапаты, Пожаркі, Славікі, Цярэшкі, Чырвоны Груд, Шніпава, Шулейкі Вярэйкаўскага сельсавету[3].
26 красавіка 2011 году вёска Альшымава перададзеная ў склад гораду Ваўкавыску[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2714 чалавек[5], зь іх 53,2 % — беларусы, 38,5 % — палякі, 5,3 % — расейцы[6].
Населеныя пункты
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads