Віктар Раманцоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Анатолевіч Раманцоў (нарадзіўся 20 верасьня 1970, г. Шацілавічы, Гомельская вобласьць) — беларускі журналіст, публіцыст і краязнавец. Сябра Саюзу журналістаў Беларусі. Жыве і працуе ў Шацілавічах.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу № 6 г. Шацілавічаў, Шацілавіцкі індустрыяльны тэхнікум (1989) і філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны (1996, філёляг, выкладчык беларускай і расейскай моваў і літаратуры). Служыў у памежных войсках. Працаваў у філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, газэтах «Химики» і «Ранак-плюс», Шацілавічы. Аўтар некалькіх соцень артыкулаў у пэрыядычным друку, некалькіх дзясяткаў эсэ. Жанаты, мае трох дзяцей[1].

Remove ads

Творчасьць

Удзельнічаў у шацілавіцкім грамадзкім гісторыка-культурным аб’яднаньні «Поўня», у выяўленьні Здудзіцкага каменнага крыжа[2]. Аўтар ідэі археалягічных раскопак на месцы колішняга гораду Казімер. Адзін з укладальнікаў зборніку матэрыялаў гісторыка-краязнаўчай канфэрэнцыі «Шацілкаўскія чытаньні» ў Шацілавічах (2010)[3], склаў DVD-дыск пра канфэрэнцыю[4]. Напісаў кнігу «Зьведаная зямля: Сьветлагоршчына ў пытаньнях і адказах»[5]. Аўтар дакумэнтальнага фільму «Шацілкі-Сьветлагорск: міты і рэаліі» (2012—2013 гг.)[6] і дакумэнтальных сэрыялаў «Зьведаная зямля» (2017) і «Казімір: вяртаньне забытага горада» (2017).

Remove ads

Узнагароды і прэміі

  • 1998 — ІІІ месца ў шацілавіцкім раённым літаратурным конкурсе «Дэбют» (старшыня жюры — паэт І. Р. Катляроў)[7].
  • 2011 — І месца на літаратурным конкурсе «Літаратурныя дажынкі — 2011» у мястэчку Крэва.

Публікацыі

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads