Беларусы ў лібійскім канфлікце

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларусы ў лібійскім канфлікце
Remove ads

Падчас грамадзянскай вайны й вайсковай інтэрвэнцыі 2011 году ў Лібіі прадстаўнікі паўстанцаў, працоўная група ААН і шматлікія СМІ неаднаразова заяўлялі аб дапамозе ўрадавай арміі Муамара Кадафі з боку беларускіх вайсковых дарадцаў і наймітаў. Урад Беларусі афіцыйна адмаўляў падобнага роду інфармацыю. Меркаваньне вайсковых і палітычных аналітыкаў па пытаньні беларускага ўдзелу ў канфлікце адрозьніваюцца. Адны спасылаліся на слабую доказную базу й магчымую інфармацыйную вайну. Іншыя дапускалі дадзены факт, абгрунтоўваючы яго наяўнасьцю моцных даваенных сувязяў дзьвюх краінаў і распаўсюджваньнем практыкі найміцтва ў асяродзьдзі былых вайскоўцаў Узброеных сілаў Беларусі.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...

Рэспубліка Беларусь стала адной зь нямногіх краінаў, якія падтрымалі Кадафі, не прызналі паўстанцкі Нацыянальную пераходную раду і асудзілі дзеяньні Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (Бэльгія).

Remove ads

Даваеннае становішча

У 2000-х гадах адбылася актывізацыя адносін паміж Беларусьсю й Лібіяй, у тым ліку ў вайсковым кірунку.

3 лістапада 2008 году тагачасны міністар абароны Беларусі Леанід Мальцаў падчас сустрэчы ў Менску са старшынёй Усеагульнага часовага камітэту абароны Абу Бакрам Юнісам Джабэрам падкрэсьліў, што «Лібія зьяўляецца адным з прыярытэтаў зьнешняй палітыкі Беларусі». Праз год, 16 сьнежня 2009-га, у Трыпалі з афіцыйным візытам прыехала беларуская дэлегацыя на чале з новым кіраўніком абароннага ведамства Юрыем Жадобіным. Тады паміж бакамі быў заключаны пратакол аб супрацы ў вайсковай галіне[1][2].

У той жа час на вучэньні «Захад-2009» у Беларусь прыязджаў малодшы сын Кадафі, Хаміс, камандзір элітнай 32-й брыгады лібійскай арміі[1][2]. У чэрвені 2010 году лібійскія вайскоўцы прынялі ўдзел у вучэньнях зь беларускай 11-й асобнай мэханізаванай брыгадай са Слоніма, якія праходзілі на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі[3].

Як заяўляў дарадца пасольства Беларусі ў Трыпалі Георгі Грамыка, да грамадзянскай вайны й замежнай інтэрвэнцыі ў краіне быў разьмешчаны кантынгент зь 500 беларускіх вайсковых дарадцаў, інструктараў і спэцыялістаў, але з пачаткам баявых дзеяньняў частку зь іх эвакуявалі. Аднак са словаў вайсковага аташэ Ігара Качугіна, афіцыйна ў краіну вайскоўцы не накіроўваліся. Тым ня менш ён ня выключыў, што хтосьці мог заключыць індывідуальныя кантракты зь лібійскімі сілавымі структурамі[4].

Remove ads

Паведамленьні й абвінчаваньні

15 лютага 2011, паводле Стакгольмскай каралеўскай установы праблемаў міжнароднага міру (СКУПММ; Швэцыя), з Баранавічаў у Сэбху вылецеў транспартнік Іл-76. Самалёт меркавана вёз зброю для войскаў Кадафі[5].

У канцы лютага амэрыканскае выведвальна-аналітычнае агенцтва «Стратэгічнае прадказаньне» (штат Тэхас) са спасылкай на ўласныя крыніцы распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што ў расправах над апазыцыяй прымалі ўдзел выхадцы з Усходняй Эўропы[2] — у прыватнасьці, зь Беларусі, Украіны, Сэрбіі й Румыніі[6]. Амэрыканскі тэлеканал «Сетка кабэльных навінаў» (штат Джорджыя) паказаў відавочцаў, якія казалі, быццам у джыпах з аўтаматамі АК-47 на плячы разьязджалі людзі «з усходнеэўрапэйскай зьнешнасьцю»[2]. Замежныя байцы пілатавалі баявую авіяцыю, абстрэльваючы апазыцыю, а таксама праводзілі патруляваньне й зачыстку вуліц на аўтамабілях[6].

6 красавіка выдавецтва «Камсамольская праўда» выпусьціла артыкул аб удзеле ў баявых дзеяньнях у Лібіі на баку Кадафі беларускіх вайсковых дарадцаў. Рэдакцыя пісала, што замежнікі займаліся падрыхтоўкай лібійскіх сілавікоў, рамонтам і эксплюатацыяй тэхнікі. Яны не ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях, але пастаянна знаходзіліся на лініі фронту. Паведамлялася й пра наймітаў зь індывідуальнымі кантрактамі, і пра дзейных вайскоўцаў Узброеных cілаў Беларусі, сярод якіх былі былыя байцы 334-га атрада са складу 5-й асобнай брыгады сьпецпрызначэньня. Некаторыя зь іх, як мяркуецца, праходзілі падрыхтоўку на расейскіх базах спэцпрызну й удзельнічалі ў вайне ў Аўганістане. Ваенспэцы пераканалі лібійцаў аддаць перавагу ўзброеным пікапам замест бронетэхнікі, а таксама ўнесьці ў тактыку некаторыя элемэнты партызанскай вайны, тым самым зьнізіўшы эфэктыўнасьць авіяўдараў АПАД і павялічыўшы мабільнасьць арміі. Дзякуючы іх садзейнічаньню, у канцы сакавіка—пачатку красавіка войскі Кадафі нават змаглі перайсьці ў контарнаступленьне на ўсходзе краіны. Рэдакцыя зьвязалася зь нейкім Міхаілам, адным зь беларускіх наймітаў. Ён паведаміў, што яго зарплата ў Лібіі складае 3000 даляраў. Паводле інфармацыі суразмоўцы, пры ўрадавых узброеных сілах знаходзяцца некалькі сотняў беларусаў[4].

8 красавіка кіраўнік працоўнай групы ААН па выкарыстаньні наймітаў Хасэ Луіс Гомэс дэль Прада паведаміў аб наяўнасьці мноства доказаў выкарыстаньня Кадафі замежных байцоў. Большасьць, па словах яго словаў, зьяўляліся афрыканцамі, аднак, верагодна, сярод іх меліся й беларусы[7].

Ізноў пра беларускі ўдзел загаварылі ў жніўні—верасьні, калі зьявілася інфармацыя аб прысутнасьці беларусаў, у тым ліку снайпэраў[8], на паўночным захадзе краіны, дзе яны маглі ўступіць у прамыя сутыкненьні са спэцпадразьдзяленьнямі АПАД, ААЭ і Катара[9]. Ібрагім Абдэль Магід, адзін з вайсковых кіраўнікоў Нацыянальнай пераходнай рады, заявіў, што апазыцыя была праінфармавана зь «некаторых крыніц выведкі» аб прыбыцьці на дапамогу кадафістам снайпэраў розных эўрапэйскіх нацыянальнасьцяў, у тым ліку ўкраінцаў, беларусаў і іншых. Група ўвайшла ў Лібію праз порт Нуфэйда ў Тунісе, пасьля чаго перамясьцілася ў Трыпалі[8]. Акрамя таго, як паведамлялася, лібійскія паўстанцы выявілі ў будынку спэцслужбаў дакумэнтацыю, згодна зь якой пастаўкі зброі ў Лібію вяліся беларускай арганізацыяй «Белтэхэкспарт»[10].

Remove ads

Заявы ўладаў

Улады неаднаразова абвяргалі інфармацыю пра ўдзел беларусаў у лібійскім канфлікце[4][11][12][13]. Адмаўляліся паведамленьні як пра вайскоўцаў, так і наймітаў[14].

Аналітыкі й аглядчыкі

Першапачаткова паведамленьні аб вайсковай дапамозе ад Беларусі, якія ўзьніклі вакол зьвестак СКУПММ аб пастаўках зброі, сьпісваліся на наступствы інфармацыйнай вайны й нечаканасьцю для заходняй супольнасьці зацягваньня працэсу зрынаньня рэжыму Кадафі.

Як адзначыў намесьнік дырэктара Інстытуту палітычнага й ваеннага аналізу Аляксандар Храмчыхін, цалкам выключыць ваенныя сувязі паміж Кадафі й Лукашэнкам немагчыма, але доказная база досыць бедная. Ён адным зь першых сьпісаў гэта на нечаканае для Захаду зацягваньне канфлікту. Экспэрт Інстытуту Блізкага Ўсходу й Расейскай рады міжнародных справаў Сяргей Балмасаў заявіў, што ўсе абвінавачваньні ў супрацы Менску й Трыпалі будаваліся на галаслоўных сьцьвярджэньнях дырэктара СКУПММ Х’ю Грыфітса[15].

У той жа час, на думку беларускага ваеннага аналітыка Аляксандра Алесіна, адпраўка ў краіну якой-небудзь зброі здавалася немэтазгоднай, паколькі лібійская армія на той момант была добра забясьпечана. Значна большую неабходнасьць, як заявіў аглядальнік, прадстаўлялі ваенныя спэцыялісты й рамонтнікі, якія б падтрымлівалі баяздольнасьць тэхнікі й яе рамонт[16][17].

Крыху пазьней Алесін у прамым этэры «Эўрарадыё», калі гаворка зайшла аб артыкуле «Камсамольскай праўды», нагадаў, што беларуская армія неадразова скарачался (асабліва ў 1990-х), шмат кадравікоў былі звольнены, а некаторыя самастойна пакінулі ўзбооеныя сілы з-за нізкай зарплаты. Многія зьехалі на замежныя заробкі. Былі запатрабаваны лётчыкі, танкісты, тэхнікі-рамонтнікі, спэцыялісты сьпецпадразьдзяленьняў. Гэта значыць, што размова ідзе пераважна пра адстаўных вайскоўцаў, паколькі афіцыйна дзяржава імкнецца не адпраўляць дзеючыя кадры ў «гарачыя кропкі», нават калі яна зацікаўлена ў канфлікце. Беларусаў у Лібіі, паводле ацэнак аглядальніка, налічвалася ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх сотняў. Некаторыя маглі пасьпець паваяваць у іншых канфліктах у Афрыцы. Так, напрыклад, Алесін згадаў удзел суайчыньнікаў у івуарыйскіх падзеях 2004 году[18].

Remove ads

Палонныя

Пасьля захопу паўстанцамі Трыпалі ў палон да баевікоў трапілі чатыры беларусы. Усіх іх абвінавацілі ў супрацоўніцтве з войскамі Кадафі. Новы рэжым прысудзіў іх да 10 гадоў турмы. Намаганьнямі дыпляматаў і спэцслужбаў іх удалося вызваліць. Траіх адпусьцілі ў 2014 годзе. Апошні ваеннапалонны, Вячаслаў Качура, быў вызвалены ў 2018 годзе. Характэрна, што ў мінулым Качура быў начальнікам штаба 334-га атраду спэцпрызначэньня[19][20].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads