Грамадзянская дэмакратычная партыя

чэская палітычная партыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Грамадзянская дэмакратычная партыя
Remove ads

Грамадзянская дэмакратычная партыя (па-чэску: Občanská demokratická strana) — лібэральна-кансэрватыўная[4][5][6] і мякка-эўраскептычная[7][8] палітычная партыя ў Чэхіі. Партыя, як правіла, займае правацэнтрычныя[9] і правыя пазыцыі[10][11] ў палітычным спэктры. Гэта адна з самых уплывовых партыяў краіны. Партыя ёсьць адзінай у краіне, якая заўсёды мела сваіх прадстаўнікоў у парлямэнце пасьля Аксамітнай рэвалюцыі. Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2021 году партыя здабыла 34 месцы, стаўшы другой сілай у краіне пасьля партыі АНО 2011.

Хуткія факты Лідэр партыі, Заснавальнік ...
Remove ads

Гісторыя

Партыя была закладзеная ў 1991 годзе як плынь за вольны рынак з Грамадзянскага форуму Вацлава Клаўса. Узор арганізацыі сталася брытанская Кансэрватыўная партыя. Партыя перамагла на парлямэнцкіх выбарах 1992 году і доўгі час ачольвала ўрад наступныя гады. Пасьля гэтага на кожных парлямэнцкіх выбарах да 2013 году партыя займала першае ці другое месца на выбарах. Вацлаў Клаўс займаў пасаду прэм’ер-міністра Чэхіі з 1993 па 1997 гады, стаўшы першым палітыкам на гэтае пасадзе пасьля падзелу Чэхаславаччыны. Мірак Топаланэк, які замяніў Клаўса на пасадзе лідэра партыі ў сьнежні 2002 года, сам займаў пасаду прэм’ер-міністра з 2006 па 2009 гады. На парлямэнцкіх выбарах 2013 году партыя здабыла ўсяго толькі 16 месцаў, у выніку чаго яна перайшла ў апазыцыю. У цяперашні час партыю ачольвае прэм’ер-міністар Чэхіі Пэтар Фіяла, які стаіць на чале партыі з 2014 году.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads