Пэтар Фіяла

чэскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Пэтар Фіяла
Remove ads

Пэтар Фіяла (па-чэску: Petr Fiala; нар. 1 верасьня 1964, Брно[10]) — чэскі палітоляг і палітычны дзеяч, лідэр Грамадзянскай дэмакратычнай партыі з 2014 году. Прэм’ер-міністар Чэхіі з 28 лістападу 2021 году[11].

Хуткія факты дырэктар, прадэкан[d] ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1988 годзе скончыў вывучэньне чэскай філялёгіі і гісторыі мастацтваў ва Ўнівэрсытэце імя Яна Эвангеліста Пуркінэ (перайменаваны ў 1990 годзе ў Масарыкаў унівэрсытэт). У 1989 годзе здабыў ступень доктара філязофіі[10]. Працаваў гісторыкам у рэгіянальным музэі ў Кромэржыжы, а ў другой палове 80-х гадоў супрацоўнічаў з апазыцыйнымі адукацыйнымі коламі. Пасьля палітычных зьмен ён нядоўгі час быў журналістам і выдаўцом, а потым вярнуўся да навуковай дзейнасьці[12]. З 1990 году быў прафэсійна зьвязаны з родным унівэрсытэтам, узначальваў катэдру паліталёгіі і факультэт грамадзкіх навук. У 2002 годзе заняў пасаду прафэсара. У 2004—2011 гадах быў рэктарам Масарыкава ўнівэрсытэту, потым да 2012 году — прарэктарам[10]. Два гады ён узначальваў канфэрэнцыю чэскіх рэктараў[12].

У 2011 годзе стаў дзяржаўным дарадцам па пытаньнях адукацыі. У траўні 2012 году ўвайшоў у склад ураду Пэтра Нэчаса, заняўшы пасаду міністра адукацыі, моладзі і спорту. Пакінуў пасаду з усёй Радай міністраў у ліпені 2013 году. У тым жа годзе Фіяла далучыўся да Грамадзянскай дэмакратычнай партыі. Ад яе на парлямэнцкіх выбарах быў абраны чальцом Палаты дэпутатаў. У студзені 2014 году яго абралі старшынёй ГДП[10]. На выбарах 2017 і 2021 гадоў пасьпяхова балятаваўся на паўторных выбарах у парлямэнт[13][14].

У 2020 годзе стаў лідэрам правай кааліцыі SPOLU, у склад якой уваходзяць кансэрватыўная Грамадзянска-дэмакратычная партыя, Хрысьціянска-дэмакратычны саюз і Кансэрватыўна-ліберальны ТОП 09. Гэтая кааліцыя перамагла на парлямэнцкіх выбарах у кастрычніку 2021 году і сфармавала ўрадавую кааліцыю з лібэральнымі піратамі і рухам мэраў. Прэм’ер-міністрам стаў Пэтар Фіяла[15].

Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну Фіяла і яго ўрад занялі жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да Расеі. Пэтар Фіяла абараняе самыя жорсткія антырасейскія санкцыі і падтрымлівае ўваход Украіны ў Эўрапейскі Зьвяз. 15 сакавіка 2022 году Пётр Фіяла разам з прэм’ер-міністрам Польшчы Маравецкім і прэм’ер-міністрам Славеніі Яншам афіцыйна наведаў Украіну[16]. Мэтай візыту была падтрымка Ўкраіны, а таксама прэзэнтацыя дапамогі ЭЗ Украіне. Многія сусьветныя журналісты і палітыкі гэты візыт кваліфікавалі як сьмелы і гістарычны.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads