Гран-пры Аўстрыі
гонка Формулы-1 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гран-пры́ А́ўстрыі (па-нямецку: Großer Preis von Österreich) — гонкавае спаборніцтва пад эгідай Міжнароднай аўтамабільнай фэдэрацыі, а з 2014 року — гонка Формулы-1.
Remove ads
Мінуўшчына
Першую гонку па-за залікам 1963 року ў Цэльтвэгу за 70 км ад Грацу выйграў аўстраліец Джэк Брэбэм. З наступнага сэзону гонка ўвайшла ў каляндар Формулы-1; што праўда, якая аказалася надта небясьпечнай з вузкімі каляінамі ды няроўная, таму ўсяго праз год яе выдалілі з календара да пабудовы новай трасы. У 1965 тут адбылася гонка «200 міляў Цэльтвэгу», праз год пераўтвораная ў этап чэмпіянату сьвету спартовых аўтамабіляў «1000 км Цэльтвэгу». З 1969 року гонка перанесеная ў суседні Шпільбэрг на трасу Аўстрыярынг, а з наступнага стала этапам чэмпіянату Формулы-1.
У 1975 гонка мела назву Гран-пры Эўропы. На жаль, яна была азмрочаная аварыяй амэрыканца Марка Донаг’ю падчас трэніроўкі, які пазьней сканаў ад траўмаў. Сама гонка была адкладзеная на 1 гадзіну 15 хвілінаў праз залеву, і ў такіх умовах адзіную сваю перамогу ў кар’еры здабыў Віторыё Брамбільля, пры гэтым сам разьбіўшы нос машыны ўжо пасьля перасячэньня фінішнай рысы.
Гоначнікі ўпадабалі Аўстрыярынг за ягоную хуткасьць нават у паваротах. Аднак з павелічэньнем агульнай хуткасьці балідаў гэта стала хутчэй праблемай. Гонку 1987 року перазапускалі двойчы пасьля аварый на стартавым адцінку. Да таго ж яна перастала адпавядаць стандартам бясьпекі ФІА. На дзесяць гадоў правядзеньне Гран-пры Аўстрыі спынілася.
З 1997 гонка ўзнавілася на абноўленым Аўстрыярынгу, які цяпер атрымаў паводле галоўнага спонсара назву А1-Рынг, альбо паводле месца правядзеньня — Шпільбэрг. Хуткія працяглыя павароты былі замененыя, каб зьменшыць хуткасьць. У 2002 року гонка «праславілася» эпізодам, калі каманда «Фэрары» загадала Рубэнсу Барыкела аддаць перамогу Міхаэлю Шумахэру. Гонка на А1-Рынгу ладзілася да 2003 року.
Новыя ўласьнікі трасы — Red Bull GmbH — дабіліся аднаўленьня Гран-пры з 2014 року, дзе яно і праходзіць дагэтуль, толькі траса называецца ўжо Рэд Бул Рынг.
Remove ads
Пераможцы



Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads