Гран-пры Эўропы

этап гонак Формулы-1 From Wikipedia, the free encyclopedia

Гран-пры Эўропы
Remove ads

Гран-пры́ Эўро́пы альбо Эўрапе́йскае Гран-пры — гонкавае спаборніцтва Формулы-1, якое ладзілася ў 1980-х — 2010-х роках. Месца правядзеньня мянялася: гаспадарамі магла стаць краіна, якая таксама прымала нацыянальнае Гран-пры, але толькі на іншай трасе.

Хуткія факты Гісторыя, Праведзеныя гонкі ...

Да 1980-х рокаў Гран-пры Эўропы ладзіліся таксама, але гэта было не асобнае спаборніцтва, а ганаровы тытул, які надавалі якому-небудзь нацыянальнаму Гран-пры.

Remove ads

Мінуўшчына

Міжнародная асацыяцыя прызнаных аўтамабільных клюбаў(d) заснавала Гран-пры Эўропы як ганаровы тытул для аўтагоначных спаборніцтваў у Эўропе. Першым гэтае званьне ў 1923 року атрымала Гран-пры Італіі; да вайны яно надавалася амаль штороку да 1930, калі ў другі раз гэтае званьне атрымала Гран-пры Бэльгіі.

Па вайне ў 1947 року эўрапейскім Гран-пры зноўку стала Бэльгія. Цягам трыццаці гадоў (за выняткам 1953 і 1969—1971) званьне надавалася Гран-пры розных краінаў. Апошнім стала Гран-пры Вялікабрытаніі 1977 году. Усе пасьляваенныя ганаровыя тытулы тычыліся гонак Формулы-1; толькі Гран-пры Бэльгіі 1952 году прайшло ў Формуле-2.

Найбольш разоў тытул эўрапейскага Гран-пры атрымлівалі італьянскае і бэльгійскае — па сем разоў.

Як асобнае спаборніцтва чэмпіянату сьвету ў Формуле-1 Гран-пры Эўропы ўпершыню было зладжанае ў 1983 року на трасе Брэндз-Гэч у Брытаніі і пачаткова плянавалася аднаразовым, бо замяніла скасаваную гонку ў Нью-Ёрку. Аднак дзякуючы посьпеху гонкі было вырашана правесьці яе й налета. Тым ня меней, Брэндз-Гэч ня мог прыняць наступную гонку, бо па цотных гадох прымаў Гран-пры Вялікабрытаніі, таму ў 1984 року Гран-пры Эўропы прайшло на Нюрнбургрынгу. Пасьля гонкі 1986 року, якая вярнулася ў Брэндз-Гэч, надышоў працяглы перапынак.

На 1993 рок было заплянаванае правядзеньне Гран-пры Азіі замест Гран-пры Мэксыкі. Аднак гэтыя пляны сарваліся, тады была дададзеная гонка на трасе ў Донінгтане (Ангельшчына), якое атрымала назву Гран-пры Эўропы. Першае і апошняе Гран-пры на Донінгтане выйграў Айртан Сэна. У наступныя гады эўрапейскія Гран-пры адбыліся ў Хэрэсе (Гішпанія) ды Нюрнбургрынгу (Нямеччына), на якім у 1999—2007 увогуле ладзілася нязьменна.

На 20082012 сэзоны Гран-пры Эўропы пераехала ў гішпанскую Валенсію. Пасьля гэтага надышоў перапынак да 2016 року, калі Гран-пры Эўропе адбылося ў Азэрбайджане. Ужо з наступнага году азэрбайджанскі этап атрымаў уласную назву Гран-пры Азэрбайджану, а эўрапейскае Гран-пры скончылася.

Remove ads

Пераможцы

Часы ганаровага тытулу

Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

Thumb
Брэндз-Гэч, выкарыстоўваўся ў 1983 і 1985
Thumb
Донінгтан, выкарыстоўваўся ў 1993
Thumb
Хэрэс, выкарыстоўваўся ў 1994 and 1997
Thumb
Траса GP Нюрбургрынгу, выкарыстоўвалася ў 1984, 1995, 1996 і 1999—2007
Thumb
Меская траса Валенсіі, выкарыстоўвалася ў 2008—2012
Thumb
Меская траса Баку, выкарыстоўвалася ў 2016
Thumb
Мапа ўсіх месцаў правядзеньня Гран-пры Эўропы
Больш інфармацыі Рок, Гоначнік ...

Часы самастойнага Гран-пры

Больш інфармацыі Рок, Гоначнік ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads