Гран-пры Вугоршчыны
этап чэмпіянату сьвету Формулы-1 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гран-пры́ Вуго́ршчыны (па-вугорску: Magyar Nagydíj) — штогадовае гонкавае спаборніцтва ў Вугоршчыне. З 1976 року ўваходзіць у каляндар чэмпіянату сьвету Формулы-1.
Remove ads
Мінуўшчына
Першае Гран-пры Вугоршчыны адбылося 21 чэрвеня 1936 року на трасе ў будапэшцкім Народным парку(d). Удзел бралі каманды Мэрсэдэс-Бэнцу, Auto Union і Фэрары. Далейшым спаборніцтвам перашкодзіла палітыка і Другая сусьветная вайна.
Вялікім дасягненьнем тагачаснага прэзыдэнта Асацыяцыі канструктараў Формулы-1(d) Бэрні Эклстоўна стаў прарыў Жалезнай заслоны: Гран-пры Вугоршчыны 1986 году стала першай гонкай Формулы-1 у сацыялістычных дзяржавах. Ад тае пары яна ладзіцца на трасе Хунгарарынг у Мадзяродзе пад Будапэштам.
На Гран-пры Вугоршчыны атрымалі свае першыя перамогі Дэйман Гіл (1993), Фэрнанда Алёнса (2003, першы гішпанскі пераможца і наймаладзейшы пераможца Гран-пры на той час), Джэнсан Батан (2006), Хэйкі Коваляйнэн (2008), Эстэбан Акон (2021). У 2001 року Міхаэль Шумахэр зраўняўся на Хунгарарынгу з Аленам Простам паводле рэкорднай колькасьці перамогаў (51) і стаў чатырохразовым чэмпіёнам, таксама дагнаўшы Проста па гэтым паказьніку.
На Гран-пры Вугоршчыны 2020 году у 8-ы раз перамог Льюіс Гэмілтан, што зраўняла яго зь Міхаэлем Шумахэрам паводле колькасьці перамог на адным Гран-пры (для Шумахэра гэта было Гран-пры Францыі).
Remove ads
Характарыстыка
Вузкая, вілюжная і пыльная траса Хунгарарынгу патрабуе прафэсійнага кіраваньня. Абгоны на гэтай трасе рабіць надта складана, таму нярэдка ўтвараюцца «цягнікі» з гоначных аўтамабіляў. Дзякуючы гэтаму ў 1990 року Т’еры Бутсэн здолеў перамагчы на павольнейшым Ўільямзе, не прапусьціўшы наперад лідэра чэмпіянату Айртана Сэну. Аднак здараюцца і выняткі: у 1989 року Найджэл Мэнсэл на Фэрары, стартаваўшы 12-м, дзякуючы абгонам перамог у гонцы.
У 2003 року трасу зьлёгку зьмянілі, каб зрабіць абгоны прасьцейшымі.
Remove ads
Пераможцы
Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads