Гран-пры Японіі

этап чэмпіянату Формулы-1 From Wikipedia, the free encyclopedia

Гран-пры Японіі
Remove ads

Гран-пры́ Япо́ніі (па-японску: 日本グランプリ — Ніхон-гуранпуры) — гонка Формулы-1 у Японіі, якое ладзіцца з 1976 року. Доўгі час (да 1999 року) было адзіным Гран-пры ў Азіі.

Хуткія факты Гісторыя, Праведзеныя гонкі ...

Першыя два Гран-пры (19761977) адбыліся на хуткаснай трасе Фудзі, пасьля чаго Японія зьнікла з раскладу, вярнуўшыся ў 1987 року ўжо на новую трасу ў Судзуцы. Дадаткова ў 1994—1995 роках у Японіі ладзіліся Гран-пры Ціхага акіяну на трасе ў Акаяме. У 2007 року Гран-пры Японіі вярнулася на трасу Фудзі, але з 2009 зноўку ладзіцца на Судзуцы.

Remove ads

Мінуўшчына

Гонкі спартовых аўтамабіляў(d) Гран-пры Японіі на трасе ў Судзуцы ўпершыню адбыліся у траўні 1963 року. З 1965 Гран-пры перанесенае на Фудзі. Акрамя спартовых аўтамабіляў, тут адбываліся таксама гонкі Формулы-2 і Кан-Ам(d). У 1974 з трасы выдалілі небясьпечны паварот Даіці, дзе ня раз адбываліся катастрофы.

У 1976 року ўпершыню на трасе Фудзі правялі Гран-пры Формулы-1. У наступным годзе пасьля сутыкненьня Жыля Вільнёва з Роні Пэтэрсанам загінулі двое гледачоў. Пасьля гэтага Фудзі доўга не выкарыстоўвалася для гонак, ды і Гран-пры Японіі было скасаванае.

У 1987 Формула-1 вярнулася ў Японію на перабудаваную трасу ў Судзуцы. Гэта адзіная траса ў календары формульных гонак, якая мае канфігурацыю «восемкі»; вылучаецца таксама хуткасьцю і патрабавальнасьцю да кіраваньня.

У тыя часы Гран-пры Японіі ладзілася напрыканцы сэзону, у верасьні-кастрычніку, таму ў 1987—1991 роках рэгулярна станавілася вырашальнай для чэмпіёнства гонкай. Толькі ў 1992 гэтая заканамернасьць перарвалася, бо Найджэл Мэнсэл ужо забясьпечыў сабе перамогу раней. Адгэтуль чэмпіёнства вырашалася ў Японіі яшчэ некалькі разоў.

З 2007 року Гран-пры Японіі перанесьлі на трасу Фудзі, дзе яна прайшла два гады запар. Плянавалася, што з 2009 року трасы будуць мяняцца між Судзукай і Фудзі, аднак з прычыны эканамічнага крызісу кампанія «Таёта», якая валодала апошняй трасай, адмовілася далей прымаць гонкі. З тае пары гонкі Формулы-1 ладзяцца на трасе Судзука, якая належыць «Хондзе».

У 2014 року на гонкавым тыдні на Судзуку наваліўся тайфун «Фанфон(d)», аднак гонка ня была адкладзеная. На 45-м коле гоначнік «Заўбэру» Адрыян Сутыль вылецеў з трасы ў павароце «Данлап», і ў той час, калі ягоны аўтамабіль звозіў кран, гоначнік «Марусі» Жуль Б’янкі ў тым жа павароце ўляцеў у кран. Пасьля гэтага гонку спынілі, Б’янкі трапіў у кому і празь дзевяць месяцаў памёр ад траўмаў. Дзеля гэтага ў трасу ўнесьлі зьмены, палепшыўшы водаадвод у Данлапе.

У 2020 року Гран-пры Японіі ня ладзілася з прычыны пандэміі каранавірусу.

З 2024 року Гран-пры Японіі перанесенае з традыцыйных верасьнёўскіх-кастрычніцкіх датаў на красавік, паміж Гран-пры Аўстраліі і Кітаю.

Remove ads

Пераможцы

Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

Больш інфармацыі Рок, Гоначнік ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads