Грузінская пошта
нацыянальны паштовы апэратар Грузіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Грузінская пошта» — дзяржаўнае прадпрыемства Грузіі, заснаванае ў 1995 годзе.
На 2023 год налічвала 81 паштовае аддзяленьне і 2700 супрацоўнікаў. Уваходзіла ў Сусьветны паштовы саюз (Швайцарыя). Дастаўляла лісты і пасылкі ў больш як 190 краінаў. Ажыцьцяўляла грашовы перавод і аплату жыльлёвых паслугаў[2].
Remove ads
Аддзяленьні
На 2023 год «Грузінская пошта» мела 81 аддзяленьне:
- 15 у Тбілісі;
- 3 у Кутаісі;
- 2 у Батумі;
- па адным у 61 паселішчы — Абаша, Адыгені, Азургеці, Амбралауры, Асьпіндза, Ахалкалакі, Ахалцыхэ, Ахмеце, Багдаці, Балнісі, Баржомі, Вані, Гардабані, Горы, Гурджаані, Дманісі, Душэці, Дэдаплісцкара, Зугдзідзі, Зэстафоні, Кабулеці, Карэлы, Касьпі, Кварэлі, Кеда, Лагадэхі, Ланчхуці, Лентэхі, Марнэулі, Мартвілі, Местыя, Мцхэта, Нінацмінда, Оні, Поці, Руставі, Сагарэджа, Самтрэдыя, Сачхерэ, Сігнагі, Стэпанцмінда, Сэнакі, Ткібулі, Тэлаві, Тэржола, Тэтры Цкара, Харагавулі, Хашуры, Хелвачавуры, Хобі, Хоні, Хуло, Цагеры, Цаленжыха, Цалка, Ціянэці, Цхалтуба, Чахатавуры, Чхароцку, Чыятура і Шуахеві[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads