Грынявічы Вялікія

вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Грынявічы Вялікія
Remove ads

Грынявічы Вялікія (па-польску: Hryniewicze Duże, па-падляску: Hrynevičy Veliki) — вёска ва ўсходняй Польшчы, разьмешчаная ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Заснаваная ў прыгарадзе Бельска Бельск-Падляскі як вёска баяраў. Грынявіцкія баяры ўжо ў 16 ст. атрымалі шляхецкія правы (пад актамі Люблінскае вуніі падпісалася 48 чалавек з Грынявічаў). З 1571 г. паходзяць першыя зьвесткі пра тутэйшую царкву сьв. Ільі, якая ўжо ў 1596 прыняла Берасьцейскаю вунію. Грынявіцкая шляхта на працягу 17 ст. перайшла ў рымскі каталіцызм і апалячылася. З тутэйшай шляхты выхадзіў м. ін. род Ігната Грынявіцкага.

Вёска была моцна пашкоджаная ў час Першае сусьветнае вайны, калі ў яе ваколіцы праходзілі баі паміж расейскім і нямецкім войскамі (тады згарэла старая царква, побач з Грынявічамі Вялікімі знаходзяцца ваенныя могілкі).

Remove ads

Выбітныя землякі

Ігнат Даніловіч (1788—1843) — правазнаўца і гісторык, дасьледнік гісторыі права Вялікага Княства Літоўскага

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads