Грынявічы Малыя
вёска ў гміне Бельск-Падляскі Бельскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грыняві́чы Малы́я (па-польску: Hryniewicze Małe, па-падляску: Małýje Hrynevíčy[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Побач зь вёскай працякае рака Арлянка.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская. Невялікая колькасьць жыхароў Малых Грыневічаў этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (Усьпенскі прыход ў Бельску).
Гісторыя
Малыя Грынявічы разам з суседнімі Вялікімі Грынявічамі былі праўдападобна засаваныя ўжо ў 15 ст., так як з 1528 годам датуецца зьвестка пра больш як 20 рыцараў з гэтых вёсак. Паводле дакумэнтаў зь першай паловы 16 ст. Грыневічы былі заселяныя баярамі праваслаўнага веравызнаньня. Баяры хутка палянізаваліся і ў 17 ст. амаль усе носілі ўжо польскія імёны і былі вернікамі каталікага касьцёлу ў Бельску. Праўдападобна яшчэ ў 16 ст. грынявіцкія шляхціцы прынялі герб Пжэгіня(pl) ды прозьвішча Грынявіцкі. З 17 ст. Грынявіцкія набываюць значэньня ў бельскай зямлі, але таксама разьяжджаюцца па ўсёй Рэчы Паспалітай (вядомыя іхнія маёнткі ў Вялікай Польшчы і ва Ўкраіне). У другай палове 17 ст. наступіў падзел на Вялікія і Малыя Грынявічы, пры чым апошнія зьяўляліся болей шляхоцкім пасёлкам, чым вёскай[4]. У міжваенны пэрыяд Грынявічы Малыя прыналежалі да гміны Вышкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 158 жыхароў (155 каталікоў ды 3 правасалаўныя, акрамя 1 жыхара ўсе запісаныя былі палякамі)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Дзяніскі былі да гміны Бельск-Падляскі. У 1946 годзе жыхары вёскі пабудавалі невялікую капліцу ў падзяку за ацаленьне вёскі ад пажараў вайны. Новая Сьвятадухаўская капліца была пабудаваная ў 1997—2000 гадах[4].
Remove ads
Ураджэнцы
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads