Гудэрмэс
места ў Чачэніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гудэрмэс (па-чачэнску: Гуьмсе, па-кумыцку: Гюнтиймес) — места ў Чачэніі, месца знаходжаньня раённай управы Гудэрмэскага раёну, што ў Расеі.
Remove ads
Разьмяшчэньне
Места знаходзіцца на рацэ Белка, што цячэ ў раку Сунжа. Ад Грознага знаходзіцца на ўсходзе каля 40 кілямэтраў.
Гісторыя
Паводле паданьня Гудэрмэс заснаваны ў васямнаццатым стагодзьдзі людзьмі зь вёскі Чарці. Яны спусьціліся з гор і пасяліліся каля ракі Гумс.
Назва места паходзіць з татарскай мовы — «Гюнтіймес», «Гюенлер бою гюн тіймес» — што перакладаецца: Зямля гуенаў (Гуенлер бою) або ценявы бок (гюн ціймес).
14 студзеня 1929 году вёска Гудэрмэс была пераўтворана ў мястэчка, якое назвалі мястэчка імя Калініна. 5 красавіка 1941 году мястэчка імя Калініна, вёску Гюмсэ, мястэчка Кундухова аб’ядноўваюць у места Гудэрмэс.
Найбольш важнае значэньне для разьвіцьця места Гудэрмэс аказала пабудова чыгункі, якая дала моцны штуршок для разбудовы места. Тут пачалі будаваць варштаты для рабочых чыгункі, жытло для гэтых рабочых.
Remove ads
Насельніцтва
- Народны склад паводле перапісу насельніціва 2010 году[1]
Гаспадарка
- Прамысловасьць
- Завод марожанага
- Хімзавод
- Завод па вытворчасьці ліманада
- Кансэрвовы завод
- Завод вытворчасьці лекаў
Спорт
11 ліпеня 2009 году ў Гудэрмэсе адкрыўся першы ў Чачэніі аквапарк.
Тэлебачаньне й друк
У месьце маецца два мясцовыя каналы: «Путь-ТВ» і «ГУМС-1». Маецца газэта — «ГУМС» і «Маршо».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads