Гузаў
вёска ў Мазавецкім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гу́заў (па-польску: Guzów) — вёска ў Жырардаўскім павеце Мазавецкага ваяводзтва Польшчы, разьмешчаная ў гміне Віскіткі. Месца нараджэньня кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага.
Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Віскітак, 10 км на паўночны захад ад Жырардава і за 47 км на захад ад Варшавы.
Remove ads
Мінуўшчына
У 1765 уласьнікам Гузава і вакольных маёнткаў быў Андрэй Агінскі. Па III падзеле Рэчы Паспалітай Гузаў апынуўся ў прускай частцы. На падставе дэклярацыі караля прускага Фрыдрыха Вільгельма II 28 ліпеня 1796 царкоўныя маёнткі, староствы й іншы каралеўскія ўладаньні перайшлі ў валоданьне прускае казны, а ўжо кароль раздаваў іх сваім службоўцам і генэралам[2]. Гузаўскае староства атрымаў міністар Сьлёнску Карл Георг фон Гойм, але неўзабаве прадаў іх ранейшай уласьніцы, Паўліне Агінскай, маці Фэлікса Лубенскага[2]. Па ейнай сьмерці Гузаў перайшоў да Фэлікса. Калі ў 1856 маёнтак быў выстаўлены на аўкцыён, яго набыў Фэлікс Сабанскі. У іхнім валоданьні Гузаў знаходзіўся да 1944 року, калі быў нацыяналізаваны.
Remove ads
Палацава-паркавы ансамбль
Андрэй Агінскі паставіў у Гузаве мураваны, велічны дом. У II палове XIX стагодзьдзя, на замову Фэлікса Сабанскага архітэктар Уладыслаў Гіршэль разбудаваў яго ў палац паводле ўзору замкаў на Люары, надаўшы яму цяперашні выгляд. Потым пры палацы быў разьбіты ляндшафтны парк, запраектаваны Валерыянам Кронэнбэргам і Францішкам Шаніёрам.
У часе I сусьветнай вайны палац служыў прыфрантавым шпіталём і разам з паркам быў зьнішчаны, але ў міжваенны час атрымаў ранейшы выгляд. У хадзе II сусьветнай вайны палац быў разрабаваны, а ў 1944 нацыяналізаваны. Па вайне ў палацы разьмясьціліся жылыя памяшканьні і кабінэты супрацоўнікаў цукроўні. У 1992 палацава-паркавы ансамбль быў вернуты роду Сабанскіх.
Пасьля столькіх гадоў занядбаньня палац апынуўся ў вельмі благім стане, як і парк, парослы хмызьнякамі. Адноўленая і дагледжаная толькі даўняя каплічка (цяпер касьцёл сьв. Фэлікса дэ Валюа) і невялікі ўчастак саду побач зь ёю.
Remove ads
Ураджэнцы і жыхары

- Міхал Клеафас Агінскі — кампазытар, нарадзіўся тут у 1765.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads