Гуйка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гу́йка — рака ў Беларусі, у басэйне Нёману. Цячэ ў Менскім і Маладэчанскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33%. Плошча вадазбору 98 км².
На рацэ стаіць мястэчка Радашкавічы.
Пачынаецца каля вёскі Шчадроўшчыны Менскага раёну. Ад сутокаў Гуйкі зь Вязынкай каля мястэчка Радашкавічаў утвараецца рака Рыбчанка. Вадазбор на паўночна-заходніх схілах Менскага ўзвышша, пад лесам 35%, пад ворывам 45% тэрыторыі. На працягу 4,8 км мае каналізаванае рэчышча: ад вёскі Рагава на паўночны захад (2,6 км) і на паўднёвы ўсход (2,2 км)[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads