Рыбчанка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыбча́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Іліі (басэйн Нёману). Цячэ ў Маладэчанскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 518 км². Выдатак вады ў вусьці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Удра, Канатопка
- Левыя: Бервячанка
На рацэ
- Мястэчка: Радашкавічы
- Зона адпачынку: Рыбчанка
Агульныя зьвесткі
Утвараецца на сутоках рэчак Вязынкі і Гуйкі ў мястэчку Радашкавічах, цячэ пераважна паўночнымі схіламі Менскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Беражка.
Даліна ў верхняй і ніжняй плыні трапэцападобная, яе вышыня 3—4 км, у сярэдняй плыні невыразная. Абалона на вялікім працягу двухбаковая (шырыня 0,5—1 км), парасла хмызьняком, забалочаная. Рэчышча зьвілістае, у межах мястэчка Радашкавічаў (1,5 км) каналізаванае, яго шырыня ў межань 15—17 км. У маляўнічай мясьціне на рацэ зона адпачынку Рыбчанка. Каля вёскі Раёўкі сажалка (плошча 0,15 км²)[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads