Гульня тронаў
амэрыканскі тэлесэрыял From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Гульня́ тро́наў» ці «Гульня́ стальцо́ў» (па-ангельску: Game of Thrones) — амэрыканскі драматычны тэлесэрыял у жанры фэнтэзі, створаны па матывах цыкля раманаў «Сьпеў лёду і агню» пісьменьніка Джорджа Мартына. Сэрыял здымаецца для кабэльнага тэлеканала HBO пад кіраўніцтвам Дэйвіда Бэніёфа і Дэніэла Ўайса. Здымкі тэлесэрыяла вядуцца ў некалькіх краінах, уключаючы Паўночную Ірляндыю, Мальту, Харватыю, Ісьляндыю і Марока. Прэм’ера першага сэзону ў ЗША адбылася на канале HBO 17 красавіка 2011 году, а па стане на 2013 год былі цалкам паказаны тры сэзоны. У красавіку 2013 году сэрыял быў падоўжаны на чацьвёрты сэзон, які будзе паказаны ўвесну 2014 году[4]. У Расеі тэлесэрыял паказвалі тэлеканалы Fox Life, РЕН ТВ і Amedia Premium. У Беларусі тэлесэрыял паказвае 8 тэлеканал.
Дзеяньне «Гульні стальцоў» адбываецца ў выдуманым сьвеце, які нагадвае сярэднявечную Эўропу, у канцы доўгага лета. У сэрыяле адначасова дзейнічае мноства пэрсанажаў і разьвіваецца некалькі зьвязаных адзін з адным сюжэтных лініяў. Адна зь іх прысьвечана барацьбе некалькіх уплывовых сямействаў за сталец каралеўства; другая — аб спробах зьбяднелага ордэна, які ахоўвае старажытную Сьцяну на поўначы краіны, супрацьстаяць звышнатуральнай пагрозе звонку; трэцяя — аб падарожжы выгнанай прынцэсы-спадчыньніцы таго ж стальцу па краінах усходу ў спробах знайсьці сабе хаўрусьнікаў для вяртаньня на радзіму. У сэрыяле зьяўляюцца фантастычныя істоты, такія, як цмокі і нежыць. Для «Гульні стальцоў» характэрна адсутнасьць строга станоўчых і строга адмоўных пэрсанажаў, многія героі зьдзяйсняюць неадназначныя ўчынкі і могуць загінуць на экране нечакана для гледача[5]. У сэрыяле закранаюцца пытаньні палітыкі, рэлігіі, грамадзянскай вайны, становішча жанчынаў у грамадзтве, злачынства і пакараньня. Спэцыяльна для сэрыяла былі распрацаваны некалькі штучных моваў, як то датракійская мова.
Тэлесэрыял зьяўляецца адным з самых буйнабюджэтных праектаў на сучасным амэрыканскім тэлебачаньні і самым дарагім у жанры фэнтэзі. Паказаныя сэзоны «Гульні стальцоў» атрымалі высокія водгукі крытыкаў, хоць многія зь іх адмоўна паставіліся да празьмернасьці ў сэрыяле крывавага гвалту і эратычных сцэнаў. Вакол «Гульні стальцоў» паўстала шырокая фан-супольнасьць.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads