Гуманізм

школа філязофскай думкі, якая падкрэсьлівае каштоўнасьць чалавека From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гуманізм (па-лацінску: humanitas — чалавецтва, humanus — гуманны, homo — чалавек) — філязофская плынь, якая ставіць чалавека на першы плян, аддае перавагу крытычнаму мысьленьню і доказам, ніж прыняцьцю догматаў альбо забабонаў.

Паняцьце гуманізму ў суцэльным выглядзе ўпершыню зьявілася ў эпоху Адраджэньня. Да таго часу чалавецтва назапасіла даволі значныя здабыткі ў культуры, мастацтве, натуральных і сацыяльных навуках. Гэты рух супярэчыў нормам жыцьця Сярэднявечча зь яго жорсткасьцю адно да аднаго, да прыроды, міждзяржаўнымі канфліктамі. Такім чынам, у гісторыі чалавецтва зьявілася новая ідэалёгія, якая стала адстойваць найлепшыя бакі ў адносінах паміж людзьмі, якая адмаўляла няроўнасьць людзей у фінансавых, маёмасных і іншых адносінах. Ідэя гуманізму ляжыць у замацаваньні нормаў грамадзяніна ў грамадзтве. Прыхільнікі ідэалёгіі былі прыхільнікамі вызваленьня грамадзтва ад рабскага і фэадальнага спосабаў мысьленьня. Далей паняцьцё гуманізму распаўсюдзілася на міжнацыянальныя, міжрасавыя і міждзяржаўныя адносіны людзей. Шматлікія тэзісы, якія адстойваў гуманізм, знайшлі ўвасабленьне ў рэлігійных вучэньнях розных народаў сьвету. Напрыклад, некаторыя з гуманістычных тэзісаў былі адлюстраваны ў Бібліі.

Заснавальнікам ідэалёгіі прынята лічыць Франчэска Пэтрарку.

Remove ads

Этымалёгія і азначэньне

Слова «гуманізм» паходзіць ад лацінскага «humanitas», якое упершыню выкарыстаў Цыцэрон для апісаньня каштоўнасьцяў, зьвязаных зь лібэральнай адукацыяй, чымсьці кшталту сучаснага мастацтва, філязофіі, гісторыі, літаратуры. Слова ўспомнілі падчас італьянскага Адраджэньня, калі umanista дасягнула анґельскай мовы ў XVI стагодзьдзі. Слова выкарыстоўвалася ня як -ізм, а як -іст для апісаньня групы людзей, якія вывучаюць і прапагандуюць адукацыю на базе клясычнай літаратуры. У пачатку XIX стагодзьдзя тэрмін выкарыстоўваўся ў Нямеччыне ў форме «гуманізм» зь рознымі значэньнямі, і адтуль ён зноў ўвайшоў у анґельскую мову зь двума рознымі сэнсамі, адзін зь якіх павязаны зь вывучэньнем клясычнай літаратуры, які застаўся акадэмічным тэрмінам, а другі быў больш папулізаваны і азначаў нерэлігійны падыход да жыцьця, што азначае антытэзу тэізму. Хутчэй за ўсё, менавіта баварскі тэоляг Фрыдрых Імануіл Нітамер увёў тэрмін гуманізм для апісаньня новай клясычнай праграмы, якую ён плянаваў прапанаваць у нямецкіх сярэдніх школах. Неўзабаве сьвет прынялі іншыя навукоўцы, напрыклад Гэорг Фойгт і Якаў Буркгарт. У XX стагодзьдзі гэтае слова ўдакладнілася, дайшоўшы да сучаснага значэньня, што азначае натуралістычны падыход да жыцьця з акцэнтам на дабрабыт і волю людзёў.

Даць вызначэньне гуманізму — скляданая задача, якая раскрывае супярэчнасьці навокал гуманізму. З аднаго боку, гуманізм вызначаецца заступнікам чалавечай волі і годнасьці, зь другога — ён павязаны з прыгнётам (праз тое, што ён зьяўляецца пабочным прадуктам сучаснасьці). У 1974 годзе філёзаф Сідні Хук вызначыў гуманізм, або гуманістаў, па нэгатыўных характарыстыках. Гуманісты выступаюць супраць навязваньня адной культуры ў розных цывілізацыях, не належаць да царквы ці ўсталяванай рэлігіі, не падтрымліваюць дыктатуры, не апраўдваюць ґвалт за сацыяльныя рэформы альбо болей лаяльныя да арганізацыі, чым іх абстрактныя каштоўнасьці.

Remove ads

Прыклады гуманізму ў гісторыі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads