Гэнрык Бэта

беларускі і польскі сьвятар From Wikipedia, the free encyclopedia

Гэнрык Бэта
Remove ads

Гэнрык Бэта (7 лістапада 1886 — 1 кастрычніка 1965; псэўданімы: H.Biarozka; Бярозка; Генрык Бярозка) — беларускі і польскі грамадзкі і рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар, пралат.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Родам з-пад Сухаволі Сакольскага павету (сучасн. Падляскае ваяводзтва, Польшча), паводле іншай інфармацыі — у в. Рудаўка (сучасн. Сакольскі павет Падляскага ваяводзтва).[2] Быў ахрышчаны ў парафіяльным касьцёле ў Янаве, што знаходзіўся за 5 км. Паходзіў з сям’і беларусаў-католікаў. У 1903 годзе паступіў у духоўную сэмінарыю ў Сейнах. Скончыў духоўную сэмінарыю ў Сейнах, дзе навучаўся разам з многімі прадстаўнікамі летувіскага духавенства.

У 1908—1912 гадах вучыўся ў каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу, сярод беларускіх сэмінарыстаў прапагандаваў ідэю ўжываньня роднай мовы ў душпастырскай дзейнасьці.[3] 17 чэрвеня 1911 году ён быў высьвячаны на сьвятара. З часоў вучобы ў Пецярбургу зьвязаны з беларускім культурна-нацыянальным і рэлігійным рухам. Сябра культурна-асьветнага гуртка беларусаў-клерыкаў у духоўнай акадэміі. Паводле сьведчання А.Клімовіча «меў вялікі ўплыў на нацыянальнае ўсьведамленьне адносных з ім беларускіх студэнтаў». Супрацоўнічаў з першай беларускай каталіцкай газетай «Biełarus» (1914). У 1912 годзе атрымаў ступень магістра сакральнай тэалёгіі ў Санкт-Пецярбургу. 26-гадовы сьвятар, згодна з воляй біскупа, стаў вікарыем у Тыкоціне ў 1912 годзе, але неўзабаве быў прызначаны прафэсарам Сьвятога Пісаньня і біблейскіх моваў у каталіцкай духоўнай сэмінарыі ў Сейнах. Падчас Першай сусьветнай вайны быў дырэктарам прагімназіі ў Новай Вілейцы ў 1916 годзе, пробашчам парафіі ў Ясёнаўцы ў 1917 годзе і адміністратарам парафіі ў Сувалках ў 1918 годзе. Неўзабаве ён пераехаў у Ломжу і заняў пасаду выкладчыка ў мясцовай духоўнай сэмінарыі. У 1920-я годы стаў першым рэктарам вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Ломжы і працаваў на гэтай пасадзе каля 20 гадоў. Віцэ-афіцыял Ломжынскай катэдральнай капітулы (з 26.04.1929). Сябра рады прасынадальных экзамэнатараў. Быў сталым падпісчыкам газэты «Chryścijanskaja Dumka».

Пачатак Другой сусьветнай вайны перапыніў дзейнасьць сэмінарыі ў Ломжы, сэмінарысты вярнуліся дадому, а прафэсары пачалі працаваць у парафіях. Ксёндз Гэнрык Бэта апынуўся ў Яблоні, дзе дапамагаў многім людзям тым, што даваў зёлкі тым, хто да яго прыходзіў. Яго асабістым захапленьнем было калекцыянаваньне паштовых марак.[4]

У гады вайны і ў пасьляваенны час па-ранейшаму жыў і працаваў у Ломжы. Займаўся выкладчыцкай і душпастырскай дзейнасьцю, гаспадарчымі і грамадзкімі справамі. З 1952 году служыў пробашчам у парафіі Чыжаў Ломжынскай дыяцэзіі. У 1956 годзе абраны прасінадальным экзамэнатарам. Сябра Ломжынскай дыяцэзіяльнай гаспадарчай рады.[5]

Папулярызаваў пчалярства, якое лічыў адным са сродкаў паляпшэньня дабрабыту селяніна. У 1911 выдаў у Пецярбургу на беларускай мове (лацінкай) брашуру «Пчаліна — жывёлка малая, а карысьці дае многа», у якой зьмясьціў чарцяжы вульля, апісаў віды работ пчаляра ў залежнасьці ад пораў году. Супрацоўнічаў з каталіцкай газэтай «Biełarus», рэдакцыя якой выдала ў 1915 асобнай кніжкай яго сцэнічны твор «Бэтлейка» (ананімна).[3]

Сваё разуменьне і адносіны да беларускага нацыянальна-рэлігійнага руху прадставіў яшчэ на пачатку 1920-х гадоў у адным зь лістоў да вядомага дзеяча беларускага хрысьціянскага руху Адама Станкевіча. Падкрэсьліваючы факт адраджэньня Беларусі, ён пісаў:

« Беларусы, як і кожны іншы народ, маюць права на адраджэньне. [...] Рухам гэтым будуць кіраваць альбо сумленныя і ахвярныя людзі, альбо ашуканцы. Саветы несумненна выкарыстаюць гэты рух для сваіх мэт. »
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads