Чарлз Дыкенз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарлз Дыкенз
Remove ads

Чарлз Джон Га́фам Ды́кенз (па-ангельску: Charles John Huffam Dickens; 7 лютага 1812, Портсмут, Ангельшчына — 9 чэрвеня 1870, сядзіба Гэйдсгіл Плэйс, Кент) — брытанскі навэліст Віктарыянскай эры і ангельскі пісьменьнік, які ўвёў у ангельскую літаратуру адных з самых іранічных пэрсанажаў[13]. Ягоныя творы карысталіся небывалай папулярнасьцю пры ягоным жыцьці, і да XX стагодзьдзя крытыкі і навукоўцы вызнавалі яго літаратурным геніем. Ягоныя раманы і апавяданьні актыўна чытаюцца і сёньня. Працаваў журналістам газэты «Morning Chronicle», рэдактарам літаратурнага часопісу «Bentley’s Miscellany».

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...

На беларускую мову былі перакладзеныя наступныя творы Дыкенза: «Домбі і сын» (1937), «Вялікія чаканьні» (1940)[14], «Олівэр Твіст» (2010)[15], «Калядны харал» (2014)[16].

Remove ads

Біяграфія

  • 7 лютага 1812 — у Лендпарту (Портсмут) у сям’і чыноўніка марскога ведамства нарадзіўся Чарлз Дыкенз
  • 1817 — сям’я Дыкензаў пасяляецца ў Чатэме
  • 1823 — Чарлз прыязджае ў Лёндан
  • 1824 — Дыкенза працуе на фабрыцы ваксы; яго айцец трапляе ў пазыковую турму. Чарлз паступае ў «Акадэмію Вэлінгтан-Гаўс»
  • 1827 — работа клеркам у канторы страпчых
  • 1828 — Дыкенз працуе ў судзе; захапляецца тэатрам і аматарскімі спэктаклямі
  • 1831—1835 — Дыкенз становіцца рэпартэрам; пад псэўданімам Боз друкуе нарысы
  • 1836 — у лютым выходзяць Нарысы Боза; 31 сакавіка апублікаваны першы выпуск «Запісак Піквіцкага клюбу»
  • 1838 — Чарлз Дыкенз знаёміцца са станам школаў у Ёркшыру, пачынае публікаваць раман «Жыцьцё і прыгоды Нікаласа Нікльбі»
  • 1839 — завяршаюцца публікацыю «Олівэра Твіста» і «Нікаласа Нікльбі»
  • 1840 — публікуецца раман «Лаўка старажытнасьцяў» (скончаны ў студзені 1841 г.)
  • 1842 — у студзені Дыкенз адплывае ў Амэрыку. Вяртаецца ў Англію ў чэрвені. У кастрычніку выходзяць «Амэрыканскі нататкі».
  • 1843 — праца над раманам «Жыцьцё і прыгоды Марціна Чэзлвіта» (скончаны ў 1844 г.) Публікуе «Калядны харал у прозе»
  • 1844 — вандроўка па Італіі. Выходзіць апавяданьне «Званы»
  • 1845 — вандроўка па Італіі, Швайцарыі, Бэльгіі. Выходзіць «Цвыркун на печы»
  • 1846 — Дыкенз пачынае работу над раманам «Домбі і сын», першы выпуск якога выходзіць у кастрычніку
  • 1847 — пісьменьнік у Парыжы. Сустрэча з Гансам Хрысьціянам Андэрсанам у Лёндане
  • 1848 — у красавіку завяршаецца публікацыя «Домбі і сына»
  • 1849 — у траўні пачынаецца публікацыя «Дэйвіда Копэрфілда»
  • 1850 — Дыкенз пачынае выдаваць часопіс «Дамашняе чытаньне». У сьнежні завяршае «Дэйвіда Копэрфілда»
  • 1852 — у сакавіку выходзіць першы выпуск раману «Халодны дом»
  • 1853 — завяршаньне «Халоднага дому» (верасень). Першы досьвед публічных чытаньняў. У Бірмінггэме Дыкенз чытае «Калядны харал у прозе»
  • 1854 — публікацыя рамана «Цяжкія часы» (з красавіка па жнівень)
  • 1855 — публічная прамова ў Асацыяцыі па правядзеньні рэформы кіраваньня краінай (чэрвень). У сьнежні пачынаецца публікацыя «Крошкі Дорыт»
  • 1856 — Дыкенз пасяляецца ў набыты ім у Рочэстэры доме Гэдсгіл-Плейс
  • 1857 — у чэрвені завяршаецца публікацыя «Крошкі Дорыт». У Гэдсгіле гасьцюе Андэрсан
  • 1858 — Дыкенз выступае з публічнымі чытаньнямі ў гарадах Ангельшчыны, Шатляндыі і Ірляндыі
  • 1859 — пачынае выходзіць часопіс Дыкенза «Круглы год», дзе друкуецца яго раман «Аповесьць аб двух гарадах»
  • 1860 — у сьнежні апублікаваны першы выпуск рамана «Вялікія надзеі»
  • 1861 — завяршаецца публікацыя «Вялікіх надзеяў». Публічныя чытаньні Дыкенза ў Лёндане ды іншых гарадах Ангельшчыны
  • 1862—1863 — чытаньні працягваюцца. У студзені 1863 г. Дыкенз чытае ў Парыжы
  • 1864 — пачынаецца публікацыя рамана «Наш агульны сябар»
  • 1865 — у лістападзе раман «Наш агульны сябар» завершаны
  • 1866 — выступ з чытаньнямі ў Ангельшчыны, Ірляндыі, Шатляндыі, а таксама ў Парыжы
  • 1867 — вандроўка ў Амэрыку (лістапад)
  • 1868 — вяратньне ў Ангельшчыну ў траўні
  • 1869 — пачатак работы над «Таямніцай Эдвіна Друда»
  • 9 чэрвеня 1870 — сьмерць Чарлза Дыкенза
Remove ads

Літаратурная дзейнасьць

Дыкенз знайшоў сябе перш за ўсё як рэпартэр. Палітычнае жыцьцё, якое пашырылася, глыбокая цікавасьць да дэбатаў, якія адбываліся ў парлямэнце, і да падзеяў, якімі гэтыя дэбаты суправаджаліся, павысілі цікавасьць ангельскай публікі да прэсы, колькасьць і тыраж газэтаў, патрэба ў газэтных работніках. Як толькі Дыкенз выканаў на пробу некалькі рэпартэрскіх заданьняў, ён адразу быў адзначаны і пачаў узьнімацца, чым далей, тым болей зьдзіўляючы сваіх таварышаў рэпартэрскай іроніяй, жвавасьцю выкладаньня, багацьцем мовы. Дыкенз ліхаманкава ўхапіўся за газэтную работу, і ўсё тое, што расквітнела ў ім яшчэ ў дзяцінстве і што атрымлаа своеасаблівы, крыху пакутлівы ўхіл у больш позьнейшую пору, вылівалася цяпер з-пад яго пяра, прычым ён цудоўна ўсьведамляў ня толькі, што ты самым ён даводзіць свае ідэі да ўсеагульнай увагі, але і тое, што робіць сваю кар’еру. Літаратура — вось што цяпер зьяўлялася цяпер яго лесьвіцай, па якой ён узьнімаецца на вяршыню грамадзтва, у той жа час зьдзяйсьняючы добрую справу дзеля ўсяго чалавецтва, дзеля сваёй краіны і перш за ўсё дзеля ўсіх прыгнечаных.

Remove ads

Ушанаваньне памяці

Музэі і фэстывалі, прысьвечаныя жыцьцю і творчасьці Дыкенза, існуюць у многіх месцах, зь якімі было павязанае ягонае жыцьцё. Сярод іх Музэй Чарлза Дыкенза ў Лёндане, гістарычны дом, дзе ён напісаў «Олівэра Твіста», «Пасьмяротныя запіскі Піквіцкага клюбу» і «Нікаласа Нікльбі», а таксама Дом-музэй Чарлза Дыкенза ў Портсмуце, дзе ён нарадзіўся[17][18]. Арыгіналы рукапісаў многіх ягоных раманаў, а таксама друкарскія карэктуры, першыя выданьні і ілюстрацыі з калекцыі сябра Дыкенза, Джона Форстэра, захоўваюцца ў Музэі Вікторыі і Альбэрта. У Дыкензавым тэстамэнце прадугледжвалася, што ў ягоны гонар ня мусіць быць усталяваны аніякі помнік[19]. Аднак, бронзавая статуя Дыкенза ў натуральную велічыню пад назвай «Дыкенз і маленькая Нэл», зробленая ў 1890 годзе Фрэнсісам Эдўінам Элўэлам, стаіць у парку Кларк у раёне Спрус-Гіл у Філадэлфіі. Яшчэ адная статуя Дыкенза ў натуральную велічыню месьціцца ў парку Сэнтэніял у Сыднэі[20]. У 1960 годзе скульптару Эсткорту Дж. Клэку была замоўленая барэльефная скульптура Дыкенза, на якой намаляваныя пэрсанажы зь ягоных кнігаў, дзеля ўпрыгожваньня офіснага будынка, пабудаванага на месцы ягонага былога дома па адрасе Дэваншыр Тэрас, 1, Лёндан[21]. У 2014 годзе статуя ў натуральную велічыню была адкрытая ў Портсмуце ў 202-ю гадавіну ягонага нараджэньня. Гэта адбылося пры падтрымцы ягоных прапраўнукаў, Ена і Джэралда Дыкензаў[22][23].

Thumb
Помнік Дыкензу ў Портсмуце.

«Калядны харал», верагодна, самая вядомая ягоная навэля, часта дапаўняецца новымі адаптацыямі. Гэта таксама самае папулярнае з апавяданьняў літаратара, многія вэрсіі якога датуюцца раньнімі гадамі кінэматографа. Паводле гісторыка Роналда Гатана, сучаснае сьвяткаваньне Калядаў у сьвеце ў значнай ступені ёсьць вынікам адраджэньня сьвята ў сярэдзіне Віктарыянскай эпохі, да чаго таксама датычны «Калядны харал». Дыкенз надаў Калядам дух сямейнага сьвята шчодрасьці, пасунуўшы ў бок грамадзкія і царкоўныя аспэкты сьвята, трапіўшы ў новыя запыты сярэдняй клясы. Ягоныя архетыпічныя постаці, як то Скрудж, Малы Цім ды калядныя прывіды, увайшлі ў заходнюю культурную сьвядомасьць. Выраз «Вясёлых Калядаў» (анг. Merry Christmas), які Дыкенз ужыў у казцы, стаў папулярным адразу па публікацыі твора і дасюль шырока выкарыстоўваецца ў ангельскамоўным асяродку. Тэрмін «Скрудж» стаў сынонімам скнары, а ягоны вокліч «Цьху, шахрайства!» (анг. Bah! Humbug!), які адкінуў сьвяточны дух, таксама набыў распаўсюд як ідыёма. Раманіст віктарыянскай эпохі Ўільям Тэкерэй назваў кнігу нацыянальным скарбам.

Дыкенз быў ушанаваны выяваю на банкноце ў 10 фунтаў стэрлінгаў, выпушчанай у абарачэньне Банкам Ангельшчыны. Яна была ва ўжытку з 1992 па 2003 гады. Ягоны партрэт быў намаляваны на адваротным баку банкноты ў суправаджэньні сцэны з «Пасьмяротных запісак Піквіцкага клюбу»[24]. Тэматычны парк «Сьвет Дыкенза» працаваў у Чатэме з 2007 па 2016 гады. У 2012 годзе, каб адзначыць 200-годзьдзе з дня ягонага нараджэньня, Лёнданскі музэй зладзіў першую ў Вялікабрытаніі буйную выставу, прысьвечаную пісьменьніку, за 40 гадоў. Зь верасьня 2011 году па люты 2012 году Бібліятэка і музэй Моргана ў Нью-Ёрку адзначалі ягоную памяць выставай «Чарлз Дыкенз у 200 гадоў» з рукапісамі, фатаграфіямі і арыгінальнымі ілюстрацыямі. У 1906 годзе Гільбэрт Кійт Чэстэртан напісаў біяграфію Дыкенза.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads