Гісторыя Зэльвы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зэльва — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны).

Вялікае Княства Літоўскае
Афіцыйна[1] пачатак гісторыі Зэльвы вядзецца ад 1258 году, калі ў Іпацьеўскім летапісе ўпамінаецца населены пункт, што існаваў на яе месцы. Імаверна, старажытнае паселішча знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй частцы сучаснага мястэчка, дзе існуе гара, якая ўзвышаецца над навакольлем на 20—25 мэтраў[2].
Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі, першы пісьмовы ўпамін пра Зэльву (Вялікую Зэльву) як сяло датуецца 1470 годам, калі Міхал Нацавіч заснаваў тут касьцёл[3]. У 1477 годзе касьцёл зьявіўся ў суседнім маёнтку Малая Зэльва, уладаньні Івана Гінейтавіча. У XVI ст. паселішчам валодалі Вішнеўскія, Ільлінічы, Забярэзінскія, Зяновічы, Камароўскія і інш. У 1524 годзе Вялікая Зэльва ўпамінаецца ў дакумэнтах як мястэчка ў складзе Ваўкавыскага павету. У першай палове XVII ст. мястэчка перайшло ў валоданьне Сапегаў.

У 1616 годзе Зэльва складалася зь невялікага Рынку і трох вуліцаў; працавалі 17 шынкоў і 2 млыны. У 1643 годзе князь Казімер Леў Сапега прымаў тут караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазу. У 1720[3] годзе Сапегі атрымалі права праводзіць у мястэчку штогадовы кірмаш, які на працягу 130 гадоў заставаўся найбольшым у Вялікім Княстве Літоўскім. Сюды прыязджалі купцы з Украіны, Польшы, Швэцыі, Даніі, Італіі, Прусіі, Аўстрыі, Францыі і Расеі. Пасярод Рынку існаваў гасьціны двор з 200 крамамі. Апроч кірмашоў, разьвіцьцю Зэльвы спрыяла і зручнае геаграфічнае становішча на гандлёвым шляху Менск — Слонім — Ваўкавыск — Горадня — Беласток. На рацэ Зальвянка, якая была ў той час суднаходным прытокам Нёмана, існаваў рачны порт. Сапегі ганарыліся мястэчкам, называлі яе «Зэльвенскім графствам». У XVIII ст. тут зьявіўся тэатар, у якім гралі беларускія, польскія і францускія акторы. У 1739 годзе пачала дзейнічаць рэзыдэнцыя ордэну піяраў.
Remove ads
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Зэльва апынулася ў склад Расейскай імпэрыі. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстаньні Т. Касьцюшкі, вызвольным паўстаньні 1830—1831 гадоў, нацыянальна-вызвольным паўстаньні К. Каліноўскага. За ўдзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў расейскія ўлады канфіскавалі Зэльву ў Сапегаў. На 1863 год тут было 163 будынкі.

У 1886 годзе праз Зэльву прайшла чыгунка Баранавічы — Беласток. У канцы XIX ст. працавалі 2 броварныя і медавараны заводы, сьвечачная майстэрня, мужчынская і жаночая народныя вучэльні, лесапільня. У пач. XX ст. Малая Зэльва ўвайшла ў межы Зэльвы.
Remove ads
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Зэльва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Зэльва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Зэльва ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам раёну (у 1962—1966 гадох уваходзіла ў склад Ваўкавыскага раёну). У Другую сусьветную вайну з 14 ліпеня 1941 да 12 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Галерэя
Вуліца Царкоўная
- Вуліца Царкоўная
- 1900 год
- 1915 год
- 1916 год
- да 1918 году
Рынак
- Рынак
- Царква-мураўёўка, 1916 год
- Царква-мураўёўка, 1916 год
- да 1918 году
- 1930 год
- Дом Шухардта, 1930 год
- Гмінная ўправа, 1935 год
Іншае
- Мястэчка на старых здымках
- Вуліца Касьцельная. Касьцёл, 1916 год
- Вуліца Млынавая. Млын, 1941 год
- Вуліца Вакзальная, 1917 год
- Сынагога, 1930 год
- Сынагога, інтэр’ер
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads