Казімер Леў Сапега
(1609—1656) падканцлер літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казі́мер Леў Сапе́га (15 ліпеня 1609, Вільня — 19 студзеня 1656, Берасьце) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Каралеўскі сакратар і пісар вялікі (1631—1637), маршалак дворны (1637—1645) і падканцлер (з 1645).
Быў старостам рагачоўскім[3], слонімскім, волпенскім і любашанскім[4], а таксама адміністратарам Берасьцейскай эканоміі. Валодаў лятыфундыяй з цэнтрам у Ружанах, дамогся ад вялікага князя прывілеяў на Магдэбурскае права і кірмашы для сваіх мястэчак Бялынічаў, Талачына, Бешанковічаў, Ружанаў[5]. Таксама вядомы як заснавальнік картускага кляштару ў Бярозе і катэдры права ў Віленскім унівэрсытэце.
Remove ads
Біяграфія
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Льва, канцлера літоўскага, і Гальшкі з Радзівілаў. Меў братоў Крыштапа Міхала і Яна Станіслава.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, працягваў адукацыю ў Мюнхэнскім езуіцкім калегіюме, Інгальштацкім, Лёвэнскім і Балёнскім унівэрсытэтах[3].

У 1631 годзе атрымаў урады каралеўскага сакратара (ліпень) і пісара вялікага літоўскага (22 верасьня 1631 году), займаўся ўпарадкаваньнем архіву Кароны. Браў удзел у канвакацыйным сойме 1632 году і ў складаньні Палянаўскай мірнай дамовы 1634 году, меў вялікі давер у караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы. У траўні 1637 году стаў маршалкам надворным літоўскім. Абіраўся паслом на соймы ў 1637 і 1647 гадох. 6 сакавіка 1645 году атрымаў урад падканцлера літоўскага.
Па сьмерці Ўладзіслава Вазы стаў прыхільнікам Яна Казімера Вазы, хоць перад гэтым падтрымліваў Карла Фэрдынанда Вазу, які лічыў К. Л. Сапегу сваёй апорай у Вялікім Княстве Літоўскім у часы безкаралеўя.
Пры Віленскай акадэміі заснаваў фонд на ўтрыманьне 4-х прафэсараў і ахвяраваў на гэта 12 500 злотых. Таксама перадаў акадэміі Ружанскую бібліятэку, сабраную яго бацькам і ім самым. Тая бібліятэка, названая як і акадэмія — Сапежынскай, налічвала каля 3 тысячаў тамоў і складалася з рэдкіх кніг[4].
Браў удзел у вайне з казакамі ўва Ўкраіне (1648—1653), складаньні Збораўскага пагадненьня, бітве пад Берастэчкам.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) выставіў уласны полк. Выступаў супраць пагадненьня Януша Радзівіла з Карлам X Густавам. Увосень 1655 году пад Берасьцем каардынаваў ваенныя дзеяньні супраць маскоўскіх і швэдзкіх войскаў, аднак стан ягонага здароўя ў той час пагоршыўся. У лістападзе 1655 году, па паразе пад Вярховічамі, фармальна прызнаў швэдзкі пратэктарат над Вялікім Княствам Літоўскім. У пачатку 1656 году атрымаў ад Яна Казімера даручэньне весьці перамовы пра мір з маскоўскім гаспадаром Аляксеем Міхайлавічам, аднак неўзабаве памёр.
У 1639 годзе ажаніўся з Тэадорай Тарнаўскай. Нашчадкаў не пакінуў. Спачыў у касьцёле картузаў у Бярозе Картускай[6].
Remove ads
Галерэя
Малярства
- Творы малярства
- Невядомы мастак, сяр. XVII ст.
- Невядомы мастак, сяр. XVII ст.
- Невядомы мастак, 1709 г.
- В. Харлінскі, 1775 г.
- К. Александровіч, 1780 г.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, сяр. XIX ст.
Графіка
- Графічныя партрэты
- В. Гандзіюс, 1644 г.
- Разам зь Сьвятым Бруно за Бярозаўскім кляштарам, 1647 г.
- Георг Швэнгль, 1660 г.
- Pierre Landry, 1663 г.
- Pierre Landry, 1663 г.
- Laurenty Willatz, 1677 г.
- Невядомы мастак, 1709 г.
- Ю. Лоскі, 1855 г.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads