Дабравольскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дабраво́льскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дабраволя.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Сьвіслацкага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ціхавольскага сельсавету[1].

2 сьнежня 1961 году да сельсавета далучана частка скасаванага Грынкоўскага сельсавету (вёскі Грынкі 1, Грынкі 2 і Грынкі 3)[2]. У 1976 годзе вёскі Грынкі 1, Грынкі 2, Грынкі 3 і хутары Клеціск перададзены ў склад Нязбодзіцкага сельсавету[3].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 846 чалавек[4], зь іх 95,6% — беларусы[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads