Нязбодзіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нязбодзіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Нязбодзічы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Сьвіслацкага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Стоцкага сельсавету[1].

17 сакавіка 1972 году вёскі Стокі-I і Стокі-II зьліліся ў адзін населены пункт — вёску Стокі[2].

У 1976 годзе ў склад сельсавету з Дабравольскага сельсавету перададзены вёскі Грынкі 1, Грынкі 2, Грынкі 3 і хутары Клеціск[3].

28 жніўня 2015 году скасаваны хутар Ракаўшчына[4].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1419 чалавек[5], зь іх 90,8% — беларусы, 5,1% — палякі, 2,4% — расейцы[6].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads