Дабрародны Ян Дубарог
паэма Ўладзіслава Сыракомлі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дабрародны Ян Дубарог» (па-польску: Urodzony Jan Dęboróg) — першая буйная ліра-эпічная паэма (гутарка)[1] Уладзіслава Сыракомлі. Прызнаецца за найлепшы твор пісьменьніка[2].
Ёсьць таксама варыянты назвы «Дабрародны Ян Дэмбарог» (пер. Уладзімера Мархеля)[1], «Радавіты шляхціч Ян Дэмбарог» (пер. Кастуся Цьвіркі)[3], «Ян з роду Дубарог» (пер. Жанны Некрашэвіч-Кароткай)[4]. Поўная назва твору: «Ян з роду Дубарог, гісторыя яго роду, галавы і сэрца, расказаная ім самім і зарыфмаваная» (па-польску: Urodzony Jan Dęboróg, dzieje jego rodu, głowy i serca, przez niego samego opowiadane, a rytmem spisane)[4].
Паэма стваралася на працягу 1847—1850 гадоў у Залуччы. Чытаючы яе гасьцям у 1848 годзе Сыракомля прызнаў твор нудным і кінуў яго ў камін, тады нехта з гасьцей хутка дастаў адтуль паэму і прасіў творцу працягнуць працу над ёй[5]. У 1855 годзе ўжо ў Барэйкаўшчыне паэт дапісаў эпілёг да другога выданьня. У пасьмяротным дзесяцітомным зборы твораў ёсьць зьвесткі пра працу над некаторымі часткамі ўжо ў 1846 годзе.[1]
Твор прысьвячаўся Вацлаву Пшыбыльскаму і Адаму Старчэўскаму[1]. Пры жыцьці паэта, паэма выходзіла двойчы — у 1854 (Санкт-Пецярбург і Магілёў)[6] і 1855 (Вільня)[7] гадах. У 1880 г. у Варшаве выйшла выданьне з ілюстрацыямі Міхала Эльвіры Андрыёлі[8].
Remove ads
Зьмест
Уступ да паэмы («Przedśpiewek do litewskiego czytelnika») нагадвае экспазіцыю «Радзівіліяды» (1592) Яна Радвана, выкарыстоўваецца прыём «нэгатыўнага прыпадабненьня» дзеля праслаўленьня роднае зямлі, якім потым актыўна стануць карыстацца збольшага беларускамоўныя аўтары[4].
Некаторыя ўрыўкі твору пісаліся на аснове ўспамінаў зь дзяцінства[9].
Крытыка
Жанна Некрашэвіч-Кароткая адзначае:[10]
На зьмену валенродаўска-сапліцаўскаму самаахвярнаму змагару Адама Міцкевіча прыходзіць новы герой — такі, як адукаваны і высакародны Ян з роду Дубарог. Ён не апанаваны жаданьнем ісьці на бітву, але займае актыўную жыцьцёвую пазыцыю і (у многім дзякуючы намаганьням ксяндза дэфінітара) аказваецца ўнутрана падрыхтаваным да штодзённай карпатлівай працы — як духоўнай, так і фізычнай. Гэты герой, незалежна ад свайго сацыяльнага статусу, шчыра адданы роднай зямлі і імкнецца быць карысным ёй, найбольш цэніць грамадзянскі дабрабыт і добрасуседзкія адносіны суайчыньнікаў, традыцыі продкаў і сямейныя каштоўнасьці — усё тое, у чым вялікі паэт бачыў аснову самазахаваньня беларускага народу.
На думку Юльяна Кжыжаноўскага Сыракомля «пераносіў ідэі „Пана Тадэвуша“ на ўзровень даступны жыхарам літоўскіх і беларускіх мястэчкаў ды засьценкаў»[11].
Францішак Беляк адзначае стылёвую блізкасьць паэмы Сыракомлі да «Ўспамінаў Сапліцы» Генрыка Жавускага[12].
На думку Тадэвуша Піні, гэта адна з найпрыгажэйшых польскіх гутарак[13].
Беларускі філолаг Леў Цьвяткоў пісаў:[14]
Паэма «Urodzony Jan Dęboróg» дае нам вельмі дакладны малюнак Беларусі, яе прыроды, жыхарства, звычаяў, нават некаторых забабонаў. Пасьля «Пана Тадэвуша» гэта другая эпапэя Беларусі, другая беларуская Адысэя.
Remove ads
Пераклады
У 1879 годзе ў Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі ў перакладзе на расейскую, дзе быў зьмешчаны і «Дабрародны Ян Дубарог» у перакладзе Ліядора Пальміна[15].
У 1918 годзе ў № 31 «Вольная Беларусь» апублікавала ананімны беларускі пераклад уступу да паэмы пад загалоўкам «Літва». Той жа ўрывак на беларускую мову пераклаў Уладзімер Мархель[16] і Кастусь Цьвірка[3].
У культуры
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у вершаваным польскамоўным апавядаьнні «Літаратарскія клопаты» (пер. Пятра Бітэля) адзначаў:[17]
![]() |
Калі ж і ўбачыш мо дзе ў сьвеце модным Ці «Хатку ў лесе» ці то «Дэмбарога». Яны ня рушаны, клянуся Богам! Лісты нат неразрэзаны ў ніводным. На прасьцячкоў тут пастка: хай не баюць, Што песьняроў сваіх паны ня знаюць. |
![]() |
Арцём Вярыга-Дарэўскі ў сваім вершы «Ліцьвінам, якія запісаліся ў мой Альбом на развітанне» (1858) пісаў:[18]
![]() |
Дамбарог няхай жывець Пакуль мы не аджывём, Кус хлеба няхай плывець, А мы зь нім паплывём. |
![]() |
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads