Уладзімер Мархель

беларускі літаратуразнаўца, паэт, перакладнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мер Ёсіфавіч Ма́рхель (28 сакавіка 1940, в. Жыгалкі, Стаўпецкі раён, Баранавіцкая вобласьць — 26 жніўня 2013) — беларускі літаратуразнавец і паэт.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 28 сакавіка 1940 году ў в. Жыгалкі Стаўпецкага раёну Баранавіцкай вобласьці ў сям’і служачых.

Скончыў сярэднюю школу імя Я. Коласа ў в. Мікалаеўшчына (1957), працаваў малатабойцам у калгасе, рабочым ачышчальнага забою (меў кваліфікацыю 6-га разраду) на шахце ў Навашахцінску Растоўскай вобласьці Расеі. У 1964 годзе скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

У 1964—1969 гадох выкладаў расейскую мову і літаратуру ў школах — у вёсцы Стадолічы Лельчыцкага раёну, Валожыне, Менску, працаваў у газэце «Менская праўда», старшым рэдактарам у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа АН БССР, малодшым навуковым супрацоўнікам у Аддзеле навуковай інфармацыі па грамадзкіх навуках. З 1978 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філялягічных навук. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1988 году.

Памёр 26 жніўня 2013 году. Пахаваны ў Менску на Паўночных могілках[2].

Remove ads

Творчасьць

Дэбютаваў вершамі ў 1954 годзе у стаўпецкай раённай газэце «Голас селяніна». З 1957 году выступаў у рэспубліканскім друку як паэт і літаратуразнавец. Аўтар кніг «Лірнік вясковы: Сыракомля ў беларуска-польскім літаратурным узаемадзеяньні» (1983), «Вяшчун славы і волі» (1989), «Крыніцы памяці» (1990). Укладальнік зборнікаў твораў В. Каратынскага (1981) і Я. Лучыны (1988).

З польскай на беларускую пераклаў вершы Я. Купалы, асобныя творы В. Дунін-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, В. Каратынскага, Я. Лучыны, Я. Каханоўскага, Л. Стафа, Ю. Тувіма, Р. Дабравольскага, Б. Драздоўскага, Мацея Радзівіла (опэра «Агатка» ) і інш.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Мархель У. Прысутнасць былога: Нарысы, артыкулы, эсэ / Пад рэд. В. А. Каваленкі. — Мн.: Выд. М. М. Трафімчук, 1997. — С. 24. — 192 с. — ISBN 985-6380-05-7

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads