Арцём Вярыга-Дарэўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Вярыга-Дарэўскі (23 кастрычніка 1816, вёска Кублічы, Лепельскі павет, Віцебская губэрня (цяпер Ушацкі раён Віцебскай вобласьці) — 1884, Сыбір; Псэўданімы і крыптанімы: Artemiusz; Białoruska Duda; A.W.; D…a B.; D-da B.) — беларускі паэт, драматург, публіцыст і дасьледнік фальклёру, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з старадаўняга, але зьбяднелага шляхецкага роду. Бацька быў дазорцам мер і вагаў у Кублічах, маці памерла па родах. Дзяцінства прайшло ў фальварку Людвінаве непадалёк ад Дзісны. Па заканчэньні Забельскай гімназіі (мястэчка Валынцы, цяпер Дрысенскі раён) служыў у Віцебскай часовай камісіі для рэвізіі дзейнасьці губэрнскай дваранскай дэпутацкай зборні (1836—1844). У сярэдзіне 1840-х гадоў набыў фальварак Стайкі паблізу Віцебску, ажаніўся. Служыў у розных установах Віцебску. З 1852 году калескі асэсар.
Шмат сілаў і часу аддаваў культурна-асьветніцкай дзейнасьці, імкнучыся арганізаваць на Віцебшчыне народныя школы, тэатар, бібліятэкі і чытальні. У 1850-я гады арганізаваў у Віцебску публічную бібліятэку. Зьбіраў беларускі фальклёр. Дасылаў допісы ў газэты «Kurjer Wileński» і «Виленский вестник» (Вільня), «Słowo» (Пецярбург), часопіс «Ruch muzyczny» (Варшава). Стаў вядомы як аўтар паэм, гутарак і драматычных твораў, якія разыходзіліся ў рукапісах: паэмы «Ахульга» (тэматычна зьвязаная з змаганьнем горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасьць», камэдыяў «Хцівасьць» і «Грэх 4-ы — гнеў». Першым пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод». Беларускія творы з прычыны цэнзурных умоваў не друкаваліся, рукапісы ня знойдзены. Пры жыцьці выйшла адзіная кніга на польскай мове «Гутарка пра сваяка».
Грамадзкі рэзананс атрымала паездка ў 1858 годзе ў Вільню, дзе сустрэўся зь віднымі прадстаўнікамі культуры. Тады ж быў запачаткаваны знакаміты «Альбом Вярыгі-Дарэўскага» (1858—1863), які стаў своеасаблівым літаратурна-грамадзкім альманахам, дзе між іншых свае запісы пакінулі Ўладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі, Адам Кіркор, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Ялегі Пранціш Вуль.
У 1861—1862 гадох браў удзел у патрыятычных дэманстрацыях у Віцебску, за што стаў аб’ектам пільнага нагляду расейскіх жандараў. З пачаткам нацыянальна-вызвольнага паўстаньня быў у 1863 годзе адным з кіраўнікоў узброенага выступленьня на Віцебшчыне. Арыштаваны ўладамі Расейскай імпэрыі 6 траўня 1863 году, амаль два гады правёў пад сьледзтвам у расейскай турме ў Віцебску. Ад пачатку вырачаны расейскім судом на пажыцьцёвую катаргу, замененую 8 гадамі катаржных работ. У 1865 годзе высланы ва Ўсходнюю Сібір (саляварны завод ва Ўсольлі). З 1868 году на пасяленьні ў Іркуцку. Памёр у Сібіры.
Remove ads
Літва і ліцьвіны
Пісаў у сваім творы: «Літва — родная зямелька». Ягоны верш «Ліцьвінам, што запісаліся ў мой „Альбом“, на разьвітаньне» (1858 год) адрасаваны маладым беларускім літаратарам. У ім аўтар усклікаў: «Чый гэта голас? Гэты словы нашы, браценькі-літоўцы»[1][2].
Бібліяграфія
- Gawędka o Swojaku przez Białoruską Dudę. Mohylew; Wilno, 1858;
- Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 213—292;
- Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1988.
- Пачынальнікі. З гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст. / Укладальнік Г. В. Кісялёў. — 2-е выданьне. — Менск: Беларуская навука, 2003. — С. 213—292. — 549 с. — 2500 ас. — ISBN 985-08-0570-6
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads