Давід Доўдэра
чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Да́від До́ўдэра (па-чэску: David Douděra; нар. 31 траўня 1998 году) — чэскі футбаліст, правы паўабаронца і абаронца клюбу «Славія» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец розных праскіх футбольных акадэміяў. У веку 15 гадоў прыяднаўся да сталічнай «Дуклы». Дэбютаваў у складзе гадоўнай футбольнай каманды клюбу ў Першай лізе айчыннага першынства 29 верасьня 2017 году, зьявіўшыся на замену ў матчы супраць оламаўцкай «Сыгмы». Той сэзон згуляў ня досыць шмат матчаў, але з наступнага сэзону быў футбалістам пачатковага складу. У сэзон калі каманда страціла месца ў элітным дывізіёне Доўдэра склаў працоўнае пагадненьне з «Млада Балеслаў»[2]. У новым клюбе дэбютаваў 14 лютага 2020 году ў матчы супраць «Дынама». У наступным шмат гуляў за клюб, чым прыцягнуў увагу праскай «Славіі». Стаў гульцом памянёнага клюбу ў 2022 годзе.
Remove ads
Дасягненьні
«Славія»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2025
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads