Давід

From Wikipedia, the free encyclopedia

Давід
Remove ads

Давы́д (па-габрэйску: דָּוִד; каля 1035 да н. э., Бэтлеем — каля 965 да н. э., Ерусалім) — цар юдэйскі, потым другі цар ізраільска-юдэйскі, малодшы сын Ясэя з Бэтлеема. У ісламскай традыцыі Дауд.

Хуткія факты Цар Ізраілю, 2-і цар аб’яднанага Ізраільскага царства ...

Паводле Старога запавету, у юнацтве Давыд пасьвіў авечак і вылучаўся добрай гульняў на арфе, дзякуючы гэтаму трапіў да двара цара Саула для суцяшэньня яго сваёй гульняў у час царскага сумнага настрою. Пасьля Давыд стаў царскім збраяносцам, а неўзабаве і зяцем цара Саула. Перамога, атрыманая Давыдам у адзінаборстве з філістымлянскім асілкам Галіяфам, зрабіла яго героем, але стала прычынай варожых да яго адносінаш цара Саула, які быў схільны бачыць у ім свайго ворага і некалькі разоў хацеў забіць. Гэта вымусіла Давыда хавацца ад перасьледу Саула ў п аўднёвай Палестыне, дзе ён стаў на чале вольніцы, а потым паступіць на службу да філістымлянаў[5].

Пасьля гібелі ў бітве зь філістымлянамі Саула і ягоных сыноў Давыд быў абвешчаны царом Юдэі, да якой ён потым далучыў тэрыторыю ізраільскіх плямёнаў, захапіў хананейскі горад Ерусалім, куды перанёс з Хэўрона сваю сталіцу, і стварыў моцнае цэнтралізаванае Ізраільска-Юдэйскае царства, якое дасягнула межаў Эгіпту. У выніку краіна і ейная сталіца значна ўзмацнелі і ўзбагаціліся. У мэтах павялічэньня аўтарытэту сталічнага горада Давыд перанёс у Ерусалім гэтам званы каўчэг запавету і ўвёў пры ім правільнае богаслужэньне. Ён правёў перапіс насельніцтва (каля 973 да н.э., ня скончаны), устанавіў падаткі, апроч народнага апалчэньня стварыў атрады целаахоўнікаў з іншаземцаў (крыцянаў і філістымлянаў)[5].

Давыд меў намер пабудаваць у сталіцы храм у гонар Егавы, то бок Першы ерусалімскі храм), аднак міжусобіцы паміж ягонымі шматлікімі шлюбнымі і пазашлюбнымі нашчадкамі перашкодзілі яму ажыцьцявіць да канца гэтую задуму. Пры жыцьці Давыд толькі пасьпеў сабраць у Ерусалім для пабудовы храма вялізныя сумы грошай у золаце і срэбры, працоўных і каменячосаў, нарыхтаваць шмат жалеза, медзі і кедравай драўніны. Пабудаваў жа гэты храм ягоны сын Саламон, які нарадзіўся ад Батшэбы, якую Давыд забраў у аднаго са сваіх воінаў — Урыя[5].

У габрэйскім фальклоры Давыд паказваецца сьмелым пераможцам асілка Галіяфа. Біблеістыка адмаўляе прыпісваемае Давыду рэлігіёзнай традыцыяй складаньне псалмоў[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads