Дакар
сталіца Сэнэгалу From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дака́р (па-француску: Dakar, на мове валоф: Ndakaaru) — сталіца і самы вялікі горад Сэнэгалу. Разьмяшчаецца ў заходняй частцы краіны, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна, на паўвостраве Зялёны мыс. Колькасьць насельніцтва складае 2,4 млн чалавек.
Назва гораду паходзіць ад валофскага dakhar. З прычыны таго, што Дакар разьмешчаны на скрыжаваньні гандлёвых шляхоў з Эўропы ў Паўднёвую Афрыку і Паўднёвую Амэрыку, тут быў пабудаваны вялікі марскі порт. Таксама існуе і міжнародны аэрапорт.
У XVI—XIX стагодзьдзях на месцы будучага Дакару быў буйны цэнтар гандлю рабамі, якіх набывалі ў асноўным для адпраўкі ў Амэрыку.
Пасьля захопу французамі Сэнэгалу, тут, у 1857 годзе быў заснаваны горад. Да 1940 году Дакар заставаўся адміністрацыйным цэнтрам Францускай Заходняй Афрыкі (з 1902 году быў яе сталіцай). Пад час Другой сусьветнай вайны да 1942 году ў горадзе кіравала адміністрацыя падпарадкаваная Францыі Вішы (у 1940 годзе адбылася няўдалая спроба захопу гораду саюзьнікамі). У 1942 годзе Дакар быў захоплены амэрыканскімі войскамі. Пасьля вайны Дакар некаторы час быў сталіцай фэдэрацыі Малі, а з 1960 году сталіцай незалежнага Сэнэгалу.
Дакар зьяўляецца фінішнай кропкай папулярнага штогадовага ралі Парыж-Дакар.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads